Латушка з нагоды чарговай смерці палітвязня: Лукашэнка павінен панесці адказнасць за свае злачынствы
1 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка павінен панесці адказнасць за свае злачынствы, адзначыў наместнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка з нагоды смерці палітзняволенага Дзмітрыя Шлетгаўэра.
“Рэжым не спыніцца, крывавая машына тэрору будзе раскручвацца, бо беларусы не схілілі галаву, не папаўзлі на каленях праз мяжу, молячы іх дараваць”, — заявіла, каментуючы трагедыю, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Зазулінская.
“Гэта як мінімум сёмы палітвязень, які памёр у засценках рэжыму пасля 2020 года. Змітру было 22 гады, ён на два гады маладзейшы за майго сына. Тое, што я зараз адчуваю, немагчыма перадаць словамі. Калі ўчора я ўбачыла першыя паведамленні аб яго смерці, я думала: няхай бы гэта не пацвердзілася, няхай бы гэта быў які-небудзь подлы ўкід, што заўгодна, толькі не праўда. Я не пажадаю нікому такога гора. Самае страшнае для маці — хаваць сваё дзіця!”, — напісала Зазулінская.
“Калі нехта будзе казаць пра “адлігу”, “гуманізм рэжыму” і іншыя рэчы, то вы павінны памятаць пра такіх, як Зміцер!” — дадала яна.
Тое, што адбылося, “у прынцыпе не павінна было здарыцца”, личыць палітык: “Гэты малады хлопец, бацька ў свае 22 гады, не павінен быў апынуцца там, дзе апынуўся. І адказнасць за яго смерць ляжыць толькі на рэжыме і ўсіх яго прыслужніках. Мы выказваем спачуванні родным і блізкім Дзмітрыя”.
Грамадзянін Расіі 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр памёр 11 кастрычніка ў магілёўскай калоніі № 15. Вядома пра гэта стала 1 лістапада.
Быў асуджаны паводле ч. 1 ст. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 358 КК (шпіянаж).
Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, яго ў закрытым рэжыме асудзілі на 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 30 жніўня 2024 года ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі па справе.
На пачатку восені палітвязня накіравалі адбываць пакаранне ў магілёўскую калонію № 15.
Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у яго нарадзілася дзіця.
Гэта сёмая смерць палітвязня за кратамі.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+