Lawtrend: З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.838 НКА
4 лістапада, Позірк. За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца кастрычніка 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.838 некамерцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый, гаворыцца ў аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец верасня было ліквідавана не менш за 1.803 НКА, жніўня — 1.777, ліпеня — 1.742, чэрвеня — 1.696, траўня — 1.665, красавіка — 1.622, сакавіка — 1.601, лютага — 1.563, студзеня — 1.533, снежня 2023-га — 1.509. На канец снежня 2022 года налічвалася 1.173 закрытых некамерцыйных арганізацый.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на канец кастрычніка не менш за 1.161 НКА знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі (1.137 — у канцы верасня, 1.116 — жніўня, 1.086 — ліпеня, 1.061 — чэрвеня, 1.033 — траўня, 1.003 — красавіка, 997 — сакавіка, 981 — лютага, 969 — студзеня, 960 — снежня 2023-га) з улікам пададзеных у суд пазоваў, прымусовага выключэння з Адзінага дзяржрэгістратара юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Колькасць арганізацый, якія прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі, павялічылася. На канец мінулага месяца такіх было 677, верасня — 666, жніўня — 661, ліпеня — 656, чэрвеня — 635, траўня — 632, красавіка — 619, сакавіка — 604, лютага — 582, снежня 2023-га — 564, снежня 2022-га — 416.
Рашэнне аб самаліквідацыі прымаецца перш за ўсё з-за ціску на членаў, супрацоўнікаў НКА, неспрыяльнага прававога асяроддзя, агульнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, адзначае Lawtrend.
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што ў дачыненні да прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці працягвае актыўна выкарыстоўвацца заканадаўства (у тым ліку крымінальнае) аб супрацьдзеянні экстрэмізму: пераслед за грашовыя пераводы фондам салідарнасці, дапамогу палітычным зняволеным і іх сем’ям, прызнанне грамадскіх ініцыятыў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”, а інфармацыйных рэсурсаў, сацыяльных сетак і г.д. — “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Зафіксавана некалькі выпадкаў падачы пазоваў галоўным упраўленнем юстыцыі Мінгарвыканкама аб прыпыненні дзейнасці, а не ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў — спартыўнага ГА “Байцоўскі клуб “Барцоўскі стыль”, ГА “Федэрацыя сілавога экстрыму і безэкіпіровачнага паўэрліфтынгу” і “Спорт без межаў”.
Працягваецца “выбудоўванне ўзаемадзеяння з некаторымі некамерцыйнымі арганізацыямі, якія засталіся ў Беларусі ў зарэгістраваным статусе, убудаванне іх у дзяржаўна-Грамадскі сектар”. Для гэтага прадстаўнікі НКА запрашаюцца на розныя мерапрыемствы, некаторыя з іх арганізоўваюцца сумесна дзяржаўнымі органамі і НКА.
Праваабаронцы паведамляюць, што Міністэрства юстыцыі вярнулася да практыкі правядзення семінараў для прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў. Напрыклад, 26 кастрычніка адбыўся анлайн семінар для тлумачэння пытанняў дзейнасці гэтых арганізацый, узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства