Ціханоўская аб выбарах у ЗША: Гэта вялікая раскоша — не ведаць, хто будзе наступным прэзідэнтам

6 лістапада, Позірк. “Вельмі цікавай выбарчай гонкай” назвала дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская выбары прэзідэнта ЗША і павіншавала Дональда Трампа з перамогай.
Паводле прэс-службы дэмлідара, Ціханоўская сачыла за гонкай “нават з некаторай зайздрасцю, бо беларусы пазбаўленыя права выбару ўжо шмат гадоў”.
“Гэта сапраўды вялікая раскоша — не ведаць, хто будзе наступным прэзідэнтам. Менавіта такія выбары — жывыя, дынамічныя, эмацыйныя, а галоўнае празрыстыя і справядлівыя — мы б хацелі пабачыць у Беларусі?” — адзначыла палітык.
Ціханоўская паведаміла, што дэмакратычныя сілы маюць кантакты з атачэннем Трампа і прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі і плануюць “працаваць з новай адміністрацыяй, працягваць і ўмацоўваць адносіны”.
“Мы разлічваем, што палітыка ў дачыненні да Беларусі будзе рашучай, паслядоўнай, і прынцыповай. Беларусь павінна заставацца на міжнародным парадку дня. І амерыканскае лідарства грае ў гэтым надзвычай важную ролю”, — адзначыла Ціханоўская, дадаўшы, што ЗША “былі, ёсць і будуць нашымі саюзнікамі ў барацьбе за дэмакратычную, незалежную і мірную Беларусь”.
Як заявіў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка, каментуючы перамогу Трампа, беларускія дэмсілы і ЗША працягнуць працу ў межах стратэгічнага дыялогу, ў снежні адбудзецца наступная яго сесія (праз год пасля першай у Вашынгтоне; пройдзе да інаўгурацыі Трампа. — “Позірк”.).
“Я не думаю, што варта чакаць нейкі істотны разварот. У бліжэйшыя месяцы стане ясна, хто зойме ключавыя пасады ў новай амерыканскай адміністрацыі”, — мяркуе Вячорка.
6 лістапада Ціханоўская знаходзіцца ў Страсбургу на Сусветным форуме за дэмакратыю.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


