Ініцыятыўную групу Канапацкай узначаліла сястра, астатніх — праўладныя актывісты
11 лістапада, Позірк. Ініцыятыўнай групай выбаршчыкаў па вылучэнні ў кандыдаты ў прэзідэнты былога сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганны Канапацкай кіруе яе сястра Дар’я Трухановіч, вынікае з даных ЦВК.
Групу старшыні праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча ўзначальвае старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ЛДПБ Алег Чэсалаў; кіраўніка праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка — экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў Жана Стаціўка.
На чале ініцыятыўнай групы начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай — дырэктар і сузаснавальнік ТАА “Антыкрызіснае ўпраўленне”, актывістка праўладнага Беларускага саюза жанчын Вольга Даргель; кіраўніка праўладнага Беларускага саюза афіцэраў Сяргея Бобрыкава — прадстаўнік гэтай арганізацыі Аляксандр Маршчанок, лідэра Кампартыі Беларусі Сяргея Сыранкова — яго аднапартыец Дзмітрый Мірашнічэнка.
Пра тое, што групу па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі ўзначаліў кіраўнік праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юры Сянько, паведамлялася 26 кастрычніка.
1 лістапада Лукашэнка пахваліў ФПБ за “вернасць прынцыпам справядлівасці і салідарнасці”. Пасля падзеяў 2020 года ўлады разграмілі незалежны прафсаюзны рух. 18 і 19 красавіка 2022 года па краіне пракацілася хваля вобыскаў і затрыманняў актывістаў. Праваабаронцы прызналі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якія трапілі пад рэпрэсіі, палітвязнямі.
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў пачаўся 7 лістапада і скончыцца 6 снежня.
Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 22 па 31 снежня.
Нягледзячы на гэта, неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі “Пул Первого” 10 лістапада назваў яго “кандыдатам у прэзідэнты”.
Зарэгістраваным ініцыятыўным групам неабходна сабраць не менш як 100 тыс. подпісаў для вылучэння кандыдатам.
Адзначаецца, што збіраць подпісы могуць толькі сябры ініцыятыўнай групы на пікетах (у месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі), а таксама па месцы жыхарства, працы (службы) выбаршчыкаў.
Член ініцыятыўнай групы павінен мець пры сабе адпаведнае пасведчанне і дакумент з фатаграфіяй, які пацвярджае яго асобу.
Выбаршчык мае права паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты, але толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа кандыдатуры.
“Удзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў, роўна як і прымус у працэсе збору подпісаў і ўзнагароджанне выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу, не дапускаюцца”, — заявіў ЦВК.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі галасаваць “супраць усіх”. На іх думку, галасаванне “супраць усіх” пакажа, што “беларускае грамадства па-ранейшаму супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і сумленных выбараў”.
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года. З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Прэзідэнцкія выбары прызначаны на 26 студзеня 2025 года. Тэрмін падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп скончыўся 1 лістапада. Збор подпісаў пачынаецца 7 лістапада.
Дэмакратычныя сілы і краіны Захаду не лічаць гэты выбарчы працэс легітымным.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах працягваюць расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаМіністры замежных спраў краін ЕС абмяркуюць сітуацыю ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 20,5% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБАЖ спрабуе мінімізаваць наступствы рэпрэсій у дачыненні да калег — намеснік кіраўніка арганізацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТры месяцы запар Беларусь не з'яўляецца лідарам у ЕАЭС ні па адным з асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ турбулентны час журналісты могуць даваць людзям голас, але не мусяць займаць нейкі бок — кіраўнік БАЖМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў восем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс — беларусам: Мы будзем разам з вамі да свабодыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства