Улады Швецыі ўпершыню выдалі пашпарт замежніка беларусу
13 лістапада, Позірк. Пра першы вядомы выпадак выдачы беларускаму грамадзяніну пашпарта замежніка ў Швецыі, паведаміла народная амбасада Беларусі (прадстаўніцтва дэмакратычных сіл) у гэтай краіне.
У паведамленні гаворыцца, што “ў сакавіку 2024 года міграцыйнае ведамства Швецыі абвясціла, што беларусам і беларускам, якія афіцыйна пражываюць у Швецыі і баяцца за сваю бяспеку на радзіме, не варта вяртацца ў Беларусь для падаўжэння дакументаў”.
“Замест гэтага Швецыя гатовая выдаваць так званыя пашпарты замежнікаў тым, хто мае права на пражыванне ў краіне. Хоць прававая пазіцыя ўступіла ў сілу яшчэ ўвесну гэтага года, аб рэальных выпадках выдачы пашпартоў замежнікаў нічога не было вядома. І вось учора (12 лістапада. — “Позірк”.) стала вядома, што аднаму з грамадзян Беларусі ў Швецыі быў выдадзены пашпарт замежніка”.
1 верасня паведамлялася, што народная амбасада Беларусі ў Швецыі падрыхтавала збор найбольш тыповых аргументаў, якія выкарыстоўваюцца для “адмовы беларусам у прытулку”.
Ён уключае спасылкі на справаздачы міжнародных арганізацый і дакументы шведскага Міграцыйнага агенцтва. Сцвярджалася, што на дадзены момант мігранцыйнае ведамства часта выкарыстоўвае “чатыры асноўныя аргументы для адмовы ў прытулку”: “Пра тое, што калі чалавек змог легальна пакінуць Беларусь, гэта значыць, што ён не знаходзіцца ў небяспецы; пра “абмежаванае распаўсюджанне” крытычных запісаў у сацыяльных сетках, што быццам зніжае рызыку рэпрэсій; пра тое, што чалавек не меў значнай ролі ў апазіцыі, і таму не павінен быць у зоне рызыкі; што заяўка на прытулак не падавалася адразу пасля падзей 2020 года, што нібыта сведчыць пра адсутнасць тэрміновай патрэбы ў абароне”.
28 жніўня шведскае Sveriges Radio паведаміла, што грамадзянін Беларусі, якому міграцыйная служба Швецыі адмовіла ў прадастаўленні прытулку, затрыманы паводле палітычных матываў па вяртанні на радзіму.
Адзначалася, што ён прыбыў у краіну з маці два гады таму. Прытулку папрасілі, бо “абодва ўдзельнічалі ў шырокамаштабных акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года”.
Паводле інфармацыі СМІ, у заявах на атрыманне міграцыйнага статусу гаварылася, што ў Беларусі супраць маці і сына распачатая крымінальная справа, і “яны баяцца, што іх пасадзяць у турму”. Іх просьбы былі адхіленыя.
Гэта адбылося яшчэ ў 2023 годзе, а ў жніўні 2024-га, як сцвярджалася, мужчыну і яго маці дэпартавалі са Швецыі ў Беларусь праз тэрыторыю Літвы. Адзначалася, што беларуса “арыштавалі проста на мяжы”. Пра лёс жанчыны не паведамлялася.
Пазней у той жа дзень стала вядома, што ўвосень шведскае міграцыйнае агенцтва перагледзіць справы аб прадастаўленні прытулку грамадзянам Беларусі. Раней ведамства падвяргалася крытыцы за выкарыстанне састарэлай інфармацыі, якая не адлюстроўвае шырокамаштабных рэпрэсій у краіне, праз што грамадзянам адмаўлялі ў прытулак.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+