Мінск 08:38

Курс долара пятую сесію запар абнаўляе гістарычны максімум

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

19 лістапада, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 лістапада.

Курс долара вырас да 3,3936 рубля (+0,0039; +0,12%). Гэта новы гістарычны максімум. Папярэдні быў зафіксаваны 18 лістапада — 3,3897.

Расійскі рубель падаражэў да 3,396 рубля за 100 (+0,0044; +0,13%), еўра — да 3,581 рубля (+0,007; +0,2%), юань — да 4,6824 рубля за 10 (+0,0018; +0,04%).

На мінулым працоўным тыдні (11–16 лістапада) долар падаражэў на 1,46% (з 3,3312 да 3,38); расійскі рубель патаннеў на 0,96% (з 3,4197 да 3,3869 за 100), еўра — на 2,02% (з 3,6435 да 3,57), юань — на 0,35% (з 4,6976 да 4,6811 за 10).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае).

У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае), у жніўні — вырас на 1,55% (да 3,1834) — другое месца, за восем месяцаў — на 0,19% (пятае), у верасні — на 0,88% (да 3,2113 рубля) — трэцяе месца, за дзевяць месяцаў — на 1,06% (шостае), у кастрычніку — на 3,34% (да 3,3185 рубля) — трэцяе месца, за дзесяць месяцаў — на 4,44% (чацвёртае).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: