Мінск 15:00

Курс долара дасягнуў 3,415 рубля — новы гістарычны максімум

Ілюстрацыйнае фота: pexels.com

21 лістапада, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 лістапада.

Курс долара вырас да 3,415 рубля (+0,0143; +0,42%). Сёмую сесію запар абнаўляецца гістарычны максімум. Папярэдні быў зафіксаваны напярэдадні — 3,4007 рубля.

Еўра падаражэў да 3,5928 рубля (+0,0085; +0,24%), юань — да 4,7112 рубля за 10 (+0,0179; +0,38%).

Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,3927 рубля за 100 (-0,0027; -0,08%).

На мінулым працоўным тыдні (11–16 лістапада) долар падаражэў на 1,46% (з 3,3312 да 3,38); расійскі рубель патаннеў на 0,96% (з 3,4197 да 3,3869 за 100), еўра — на 2,02% (з 3,6435 да 3,57), юань — на 0,35% (з 4,6976 да 4,6811 за 10).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае).

У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, паводле вынікаў першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае), у жніўні — вырас на 1,55% (да 3,1834) — другое месца, за восем месяцаў — на 0,19% (пятае), у верасні — на 0,88% (да 3,2113 рубля) — трэцяе месца, за дзевяць месяцаў — на 1,06% (шостае), у кастрычніку — на 3,34% (да 3,3185 рубля) — трэцяе месца, за дзесяць месяцаў — на 4,44% (чацвёртае).

За 2023 год каціроўка доляра павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: