На беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC

21 лістапада, Позірк. На беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму”, але рызыкі існуюць, заявіў на брыфінгу 21 лістапада старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.
“Сёння долар не адыгрывае вялікай ролі ўнутры краіны, — падкрэсліў эксперт. — Разлікі па экспарце і імпарце ў асноўным робяцца ў расійскіх рублях. А да яго Беларускі рубель як раз умацоўваецца — ужо менш за 3,4 рубля за 100“. (20 чэрвеня курс расійскай валюты складаў 3,7577 за 100. — “Позірк”.).
Паводле слоў Харытончыка, важна звяртаць увагу на курс беларускага рубля да кошыка валют. (Нацбанк выключыў з 12 снежня 2022 года з яго еўра і ўстанавіў “вагу валют пры разліку кошту кошыка”: для расійскага рубля — 60%, долара — 30%, юаня — 10%. — “Позірк”.).
“У цэлым па кошыку валют невялікае паслабленне — з пачатку года менш за 1%, — адзначыў эканаміст. — Таму варта лічыць, што курс беларускага рубля знаходзіцца ў рамках раўнавагі. А што тычыцца яго паслаблення да долара, то гэта — гісторыя крос-курсу”.
Паводле сцвярджэння прадстаўніка BEROC, цяперашнія ваганні курсу звязаныя з сезоннасцю: “Насельніцтва прад’яўляе большы попыт на валютным рынку — у лістападзе і снежні кожны год так адбываецца”.
Разам з тым, паводле слоў эксперта, рызыкі для валютнага рынку існуюць. Важным з іх ён назваў “расінхранізацыю манетарнай палітыкі ў Беларусі і Расіі”. У РФ цяпер “нашмат больш высокія працэнтныя стаўкі”, чым у Беларусі, што “можа выклікаць праблемы ў знешнім гандлі”, удакладніў Харытончык.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


