Паводле даных УСУ, у ноч на 26 лістапада ў бок Беларусі паляцела пяць расійскіх беспілотнікаў (дапоўнена)

дададзеныя абзацы 3–5
26 лістапада, Позірк. У ноч на 26 лістапада ўкраінскія вайскоўцы выявілі 192 паветраныя цэлі, якімі Расія атакавала іх краіну, у тым ліку 4 балістычныя ракеты і 188 беспілотнікаў.
Паводле інфармацыі Паветраных сіл УСУ, на 9 гадзін раніцы збіта 76 беспілотнікаў, аднак 95 — “лакацыйна страчана”. “Пяць беспілотнікаў паляцелі ў бок Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” сцвярджае, што мінулай ноччу зафіксавана як найменей “17 заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу “шахед” у Беларусь з Украіны”. Беспілотнікі “сыходзілі ў напрамку Лоева, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра і Ельска, а адзін з іх зайшоў паўторна”, — адзначае група.
Акрамя таго, выказваецца меркаванне, што два дроны маглі быць збітыя сіламі супрацьпаветранай абароны Беларусі ў Мазырскім раёне, яны “зніклі адначасова ў прыгарадзе Мазыра” (Гомельская вобласць).
Паводле інфармацыі групы, за ноч тройчы паднімалася дзяжурная авіяцыя Вайскова-паветраных сіл.
Напярэдадні “Беларускі Гаюн” паведаміў, што за суткі (з 6 гадзін раніцы 24 лістапада да 6 гадзін раніцы 25-га) было зафіксавана мінімум 38 заходаў расійскіх БПЛА ў паветраную прастору Беларусі, што стала абсалютным рэкордам. З 6 да 14 гадзін 22 лістапада, паводле інфармацыі групы, было зафіксавана не менш за 14 заходаў расійскіх дронаў у Беларусь.
Беларускія ўлады пра парушэнне расійскімі беспілотнікамі паветранай прасторы краіны традыцыйна не паведамляюць.
Раней украінскія Паветраныя сілы паведамлялі пра залёт на беларускую тэрыторыю расійскіх дронаў у ноч на 17, 18, 20, 22, 26, 27, 28 кастрычніка, 1, 3, 10, 11, 12, 13, 20, 22, 25 лістапада.
4 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прызнаў факты парушэння мяжы баявымі беспілотнікамі і заявіў, што беларускі бок шмат збівае незалежна ад таго, украінскія яны ці расійскія.
Залёт БПЛА Лукашэнка патлумачыў недасведчанасцю аператараў, адзначыўшы, што пасля ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы апараты губляюць арыенцір.
“Некалькі выпадкаў такіх было і з боку Расіі, і з боку Украіны”, — сказаў ён падчас паездкі ў Пінскі раён (Брэсцкая вобласць).
Паводле заявы Лукашэнкі, гэтыя пытанні ў Беларусі вырашаюць “на ўзроўні адмыслоўцаў, не выносячы ў публічнае поле”. Такія дамоўленасці нібы былі дасягнуты з абодвума бакамі.
У ноч на 3 кастрычніка з’явілася інфармацыя пра уварванне чарговага расійскага беспілотніка. Тады было выказана меркаванне, што дрон іранскай маркі “Шахед” мог упасці ў Калінкавічах (Гомельская вобласць). Беларускія ўлады інцыдэнт ніяк не каментавалі. Аднак на наступны дзень супрацоўнікі КДБ “пры сілавой падтрымцы вайскоўцаў САХРу” затрымалі жыхарку Калінкавічаў. Яны ўварваліся ў дом, відэакамера на якім зафіксавала шум і водбліскі беспілотніка, што падаў.
З ліпеня гэтага года рэсурсы, якія спецыялізуюцца на маніторынгу ваеннай сітуацыі, паведамлялі пра мноства выпадкаў уварвання ў паветраную прастору Беларусі беспілотнікаў, якімі Расія атакуе Украіну.
У ноч на 5 верасня некалькі дронаў былі збітыя над Гомелем, абломкі аднаго з іх упалі на будынак склада, ніхто не пацярпеў. Мінабароны прызнала факт парушэння мяжы лятучымі аб’ектамі, але не назвала, каму яны належалі.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка