Начальнік Генштаба Муравейка расшыфраваў НАТО як No actions talks only — “ніякіх акцый, толькі размовы”

27 лістапада, Позірк. З крытычнымі заявамі аб Паўночнаатлантычным альянсе (НАТО) выступіў 26 лістапада ў інтэрв’ю дзяржвыданню “СБ. Беларусь сёння” начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Павел Муравейка.
“Ведаеце, як у кулуарах жартам пераводзяць НАТО? — сказаў ён. — No actions talks only — ніякіх акцый, толькі размовы. Таму дай бог, каб яны нешта маглі і ўмелі рабіць”.
Паводле слоў Муравейкі, “нават тая зброя”, якую НАТО перадае Украіне, “не моцна сябе і зарэкамендавала”.
“Але пакінем НАТО, паглядзім на элементы, якія ствараем з нашымі саюзнікамі”, — адзначыў начальнік Генштаба і пачаў хваліць вайсковы патэнцыял Беларусі і Расіі.
“У нас сумесная рэгіянальная групоўка войскаў, адзіная школа падрыхтоўкі і адзінае ўзбраенне, — заявіў Муравейка. — Мы счытваем назапашаны досвед вядзення баявых дзеянняў у сучасных ваенных канфліктах”.
Ён “без сарамлівасці” назваў УС РФ “самай магутнай і самай моцнай арміяй у свеце”. Яна — “ваюючая”, дадаў военачальнік, таму “супрацьстаяць ёй цяпер наўрад ці знойдзецца сіла”.
“І гэта наш саюзнік, гэта нашы хлопцы, з якімі мы ўзаемадзейнічаем, абменьваемся вопытам. У нас фактычна адзіныя дакументы, адзіныя погляды і адзіныя падыходы”, — сказаў кіраўнік Генштаба.
Муравейка згадаў Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ): “Мы таксама сумесна будуем сістэму калектыўнай абароны. У нас створана сістэма СПА, адзіная сістэма абмену інфармацыяй, распрацоўваюцца планы правядзення сумесных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы сіл і сродкаў, разведкі, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, РХБ-абароны. Праводзяцца вучэнні калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, якія здольныя ў самыя кароткія тэрміны разгарнуцца ў неабходным рэгіёне і выконваць задачу. Гэта таксама вельмі дзейсны механізм, які дае істотныя вынікі ў падрыхтоўцы і ўзаемадзеянні. Мы ўсе размаўляем на адной мове. І не трэба мець нейкі стандарт, які дазволіў бы нам усім адпавядаць або не адпавядаць чаму-небудзь”.
Спікер таксама звярнуў увагу на “актыўнае ўзаемадзеянне” беларускіх і расійскіх вайскоўцаў з кітайскімі партнёрамі, з краінамі Блізкага Усходу і “сербскімі братамі”.
20 лістапада Муравейка заявіў, што заходнія краіны ствараюць ля мяжы з Беларуссю “склады ўзбраення і тэхнікі”, “разгортваюць кантынгенты”. Паводле яго слоў, “адкрыта мілітарызуецца” эканоміка суседніх краін, што з’яўляецца “своеасаблівым фактарам, які неабходна ўлічваць”.
“Сёння адкрыта выяўляецца дэградацыя геапалітычнай абстаноўкі, нарастае стратэгічная нестабільнасць. Усё ярчэй выяўляецца няздольнасць міжнародных інстытутаў уплываць на працэсы, якія адбываюцца”, — сказаў Муравейка.
Паводле яго сцвярджэння, супрацьстаянне па лініі Захад — Усход “дасягнула гарачай фазы”.
Прадстаўнікі беларускіх узброеных сіл рэгулярна заяўляюць аб варожых намерах краін НАТО.
5 лістапада начальнік галоўнага ўпраўлення — намеснік начальніка Генштаба Уладзімір Купрыянюк заявіў, што “калектыўны Захад” узмацняе прысутнасць на ўсходніх межах “кааліцыйных войскаў”, якія “здольныя наносіць высокадакладныя ўдары па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі і заходніх рэгіёнаў Расіі”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайсковую агрэсію супраць Украіны, якая была падтрыманая ўладамі ў Мінску. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.
У тым ліку за саўдзел у расійскай агрэсіі заходнія краіны ўвялі санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі і многіх прадпрыемстваў краіны. Блок НАТО пачаў нарошчваць сваю групоўку ў геаграфічна набліжаных да Беларусі і РФ краінах таксама пасля пачатку вайны.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

