За пяць гадоў абароны ў Грузіі папрасіла больш за 70 беларусаў, тром дзясяткам ужо адмовілі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 30 лістапада 2024 года ў 15:52
30 лістапада, Позірк. З 2019 года да канца трэцяга квартала 2024-га па абарону ў Грузіі звярнуліся 73 грамадзяніны Беларусі, адмову ўжо атрымаў 31 просьбіт, вынікае з падрыхтаванага на падставе даных грузінскага МУС даследавання, вынікамі якога з “Позіркам” падзяліўся адзін з аўтараў праваабаронца Раман Кісляк.
Адмовы ў наданні палітычнага прытулку ў 2019—2022 гадах былі адзінкавымі, у 2023-м і першым паўгоддзі 2024-га іх не было зусім. Абсалютная большасць адмоў — 25 з 31 — прыйшлася на ліпень — верасень гэтага года.
“Пасля зацішша з разглядам запытаў беларусаў на прытулак са жніўня 2024 года дэпартамент міграцыі МУС пачынае актыўна разглядаць беларускія справы і штампаваць адмовы ў прытулку, — канстатаваў праваабаронца. — Гледзячы па апытаннях, якія пацвярджаюцца афіцыйнай статыстыкай МУС, ніхто з беларусаў не змог атрымаць статут уцекача ў Грузіі”.
Паводле яго слоў, пасля атрымання адмоў “ідзе масавая падрыхтоўка і падача скаргаў у Тбіліскі гарадскі суд”.
“Відавочна, што нехта ва ўрадзе Грузіі напярэдадні выбараў у парламент (адбыліся 26 кастрычніка; пераможцам абвясціла сябе кіроўная партыя “Грузінская мара”, якая ідзе прарасійскім курсам на шкоду еўрапейскай перспектыве краіны. — “Позірк”.) вырашыў ўсім беларусам адмовіць у прытулку, незалежна ад абставін, на якія яны спасылаюцца. Мы бачым у гэтым дыскрымінацыю паводле прыкметы нацыянальнага паходжання, якая ў міжнародным праве трактуецца як адна з форм расавай дыскрымінацыі”, — падкрэсліў Кісляк.
Згодна з даследаваннем, больш за ўсё беларусаў звярталася па гуманітарны статус у 2023 і 2024 гадах — 21 і 32 адпаведна. Сярод тых, хто папрасіў абароны за апошнія пяць гадоў, пераважаюць мужчыны і жанчыны 26–40 гадоў, налічваецца 15 дзяцей.
Абапіраючыся на статыстыку МУС, аўтары даследавання падлічылі колькасць беларусаў у Грузіі — 12.955 (без уліку турыстаў).
“Можна меркаваць, што “пашпартны ўказ” моцна ўплывае на дынаміку адтоку беларусаў у 2024 годзе, аднак на сённяшні момант больш падрабязных даных няма. У лістападзе 2024 года ў Грузіі пачаўся перапіс насельніцтва, ён таксама можа даць больш падрабязныя звесткі пра беларусаў, якія жывуць у краіне, аднак толькі налета”, — гаворыцца ў дакуменце.
Грузія — адна з краін, куды беларусы эмігравалі, ратуючыся ад рэпрэсій, што распачаліся ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года. Туды ж рэлакавалася істотная частка беларускага ІТ-бізнесу.
Шмат у чым гэта было абумоўлена мяккімі ўмовамі перабывання ў краіне — беларусы могуць знаходзіцца ў Грузіі без візы на працягу года, а для абнулення бязвізавага тэрміну дастаткова выехаць за мяжу і адразу вярнуцца на грузінскую тэрыторыю (г. зв. “візаран”). Разам з тым апошнім часам пачасціліся выпадкі, калі грузінскія памежнікі не дазвалялі беларусам вяртацца ў краіну пасля “візарану”.
Легалізавацца ў Грузіі беларусам няпроста, асабліва ў святле “пашпартнага ўказу” № 278, якім Лукашэнка пазбавіў замежныя ўстановы магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы.
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку больш за ўсё падаражэлі памідоры і перац, з пачатку года — бульба і чырвоная ікра (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЦэны на прампрадукцыю ў Беларусі за год выраслі на 6,5% — другі паказчык у ЕАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак на 405 млн рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь — адзіная краіна ЕАЭС, дзе з пачатку года выраслі цэны на сельгаспрадукцыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваВучыцца ў Польшчу едуць тыя, хто не паступіў бы ў Беларусі нават на платнае навучанне, сцвярджае міністр адукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБольшасць беларускіх школьнікаў аддаюць перавагу англійскай мове перад кітайскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа ўроках музыкі дзеці будуць спяваць патрыятычныя песні — міністр адукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольш за ўсё беларускіх студэнтаў-эмігрантаў вучыцца ў Расіі і Польшчы — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа канферэнцыі ў Вільнюсе абмяркуюць экстрадыцыю былога добраахвотніка Верамейчыка — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПатрэбныя шырокія грамадскія слуханні аб праблемах беларускіх добраахвотнікаў — кіраўнік клуба "Ліцвіны"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБеларусам, якія ваявалі ва Украіне, і іх сем'ям патрэбная дапамога і разуменне грамадства і дзяржаў — КлачкоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка