За паўгода ў Беларусі абавязковая маркіроўка нанесеная на 1,2 млн ювелірных вырабаў

6 ліпеня, Позірк. За паўгода ў Беларусі абавязковая маркіроўка нанесеная на 1,2 млн ювелірных вырабаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.
Вытворцамі маркіравана 555 тыс. вырабаў, імпарцёрамі — 286 тыс. вырабаў; рэшткі на складах — 319 тыс., камісійныя і канфіскаваныя тавары — 2 тыс.
Рэалізавана і выведзена з абароту 800 тыс. прамаркіраваных ювелірных вырабаў.
Адзначаецца, што за перыяд тэставання сістэмы з 2022–2025 было прамаркіравана больш за 4,2 млн вырабаў.
Абавязковая маркіроўка ювелірных вырабаў уведзеная ўказам № 378 ад 21 кастрычніка 2025 года.
У адпаведнасці з дакументам маркіроўка ажыццяўляецца пры вырабе “ювелірных ды іншых вырабаў (за выключэннем індывідуальных заказаў), увозе іх на тэрыторыю Беларусі для рэалізацыі, вывазе ў краіны, з якімі заключаныя пагадненні пра ўзаемнае прызнанне сродкаў ідэнтыфікацыі”.
У дзень падпісання ўказа быў ухвалены праект пагаднення з Расіяй аб супрацы ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі, камянямі і вырабамі з іх.
29 студзеня 2026 года начальнік Дзяржаўнай інспекцыі прабірнага нагляду галоўнага ўпраўлення каштоўных металаў і каштоўных камянёў Міністэрства фінансаў Жанна Рэкун заявіла, што ўведзеная ў Беларусі 1 студзеня абавязковая маркіроўка ювелірных вырабаў сродкамі ідэнтыфікацыі дазваляе адсачыць легальнасць вырабленых тавараў.
Паводле яе слоў, зараз на цэтлік усіх ювелірных вырабаў мае быць нанесены сродак ідэнтыфікацыі ў выглядзе двухмернага матрычнага штрыхкода (квадрат або простакутнік з чорных і белых модуляў).
Таксама можна пабачыць характарыстыкі ўставак, у тым ліку з каштоўных камянёў.
Мінфіну маркіроўка “дае магчымасць прасочвання, збору статыстычнай інфармацыі пра рух, пра перамяшчэнні, пра колькасць продажаў”, сказала чыноўніца.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт ПА АБСЕ: Мы не павінны забываць пра злачынны характар рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


