Мінск 16:53

АБСЕ чакае ад Мінска выканання рэкамендацый па Маскоўскаму механізму — праект рэзалюцыі

6 ліпеня, Позірк. Заклік да Мінска выканаць рэкамендацыі справаздач Маскоўскага механізму ўнесены да праекта рэзалюцыі ПА АБСЕ па Беларусі, паведамляе Каардынацыйная рада.

Папраўка прынятая Камітэтам па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Яе ініцыятарам выступіла чэшская дэлегацыя.

Таксама ад уладаў “патрабуецца спыніць усе адвольныя затрыманні і забяспечыць поўную павагу да фундаментальных правоў беларускага народа”.

“Гэты крок стаў лагічным працягам учорашняй супольнай ініцыятывы — стварэння парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь”, у якой чэшскія парламентарыі прымалі непасрэдны ўдзел. Папраўка істотна ўзмацняе рэзалюцыю”, — гаворыцца ў рэлізе.

Адзначаецца, што гэта вынік сумеснай дзейнасці дэмакратычных сіл, у тым ліку КР, якая ўдзельнічае ў ПА АБСЕ ў складзе ценевай дэлегацыі.

33-я штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ праходзіць у Гаазе (Нідэрланды) з 4 па 8 ліпеня.

У парадак дня сесіі ўключана дадатковая рэзалюцыя па Беларусі, ініцыяваная шведскімі парламентарыямі. Прадстаўнікі афіцыйнай беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй пастаяннай камісіі ПП НС па міжнародных справах Сяргеем Рачковым выступілі з крытыкай праекта дакумента, назваўшы яго “антыбеларускім” і “палітычна матываваным”, і заклікалі ініцыятараў адклікаць яго.

Выніковая “Гаагская дэкларацыя”, якая ўключае прынятыя падчас сесіі рэкамендацыі і рэзалюцыі, павінна быць афіцыйна прынята пасля завяршэння працы сесіі.

Маскоўскі механізм АБСЕ — гэта метад працы гэтай арганізацыі ў галіне чалавечага вымярэння, які рэалізуецца па ініцыятыве краін-удзельніц. Ён прадугледжвае стварэнне місій экспертаў або дакладчыкаў для ацэнкі сітуацыі з чалавечым вымярэннем у пэўнай краіне. Эксперты і дакладчыкі не могуць быць прызначанымі асобамі, грамадзянамі або рэзідэнтамі адпаведнай краіны ці дзяржаў — ініцыятараў місіі.

У дачыненні да Беларусі Маскоўскі механізм прымяняўся ў 2011 і 2020 гадах.

Група “За дэмакратычную Беларусь” створаная ў ПА АБСЕ, пра пачатак яе працы абвешчана ў Гаазе ў прысутнасці Ціханоўскай (дапоўнена)

Дададзеныя абзацы 4–6. 5 ліпеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведвае 5 ліпеня Гаагу (Нідэрланды), дзе 4–8 ліпеня праходзіць штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ). Як паведамляе прэс-служба палітыка, падчас сесіі абвешчана аб пачатку працы …
Падзяліцца: