Віцэ-прэзідэнт ПА АБСЕ: Мы не павінны забываць пра злачынны характар рэжыму Лукашэнкі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 6 ліпеня 2026 года ў 20:27
6 ліпеня, Позірк. У Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) маюць чуць галасы “не супрацоўнікаў КДБ, якія выступаюць на пасяджэннях”, а “сапраўдных беларускіх палітыкаў і лідараў грамадзянскай супольнасці”, заявіў 5 ліпеня ў Гаазе віцэ-прэзідэнт ПА АБСЕ, кіраўнік пастаяннай дэлегацыі Украіны ў гэтым аб’яднанні Мікіта Патураеў.
Парламентарый, які таксама займае пасаду старшыні камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі, выказаўся з гэтай нагоды на сустрэчы з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай на палях чарговай сесіі ПА АБСЕ (праходзіць 4–8 ліпеня), падчас якой было абвешчана пра пачатак працы ў гэтай арганізацыі дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь”.
“Мы падтрымліваем стварэнне такой групы, — сказаў Патураеў. — Мы абсалютна перакананыя, што дэмакратычная Беларусь мае быць стала прадстаўленая ў нашай арганізацыі”.
Віцэ-прэзідэнт ПА АБСЕ падтрымаў тэзіс Ціханоўскай пра неабходнасць “асабліва падкрэсліць глыбокую ўцягнутасць і непасрэдны ўдзел асабіста [Аляксандра] Лукашэнкі і яго рэжыму ў вайне супраць Украіны”.
“Ён нясе адказнасць за ўсе ваенныя злачынствы, цалкам адказны за забеспячэнне расійскай арміі — за наданне ёй аператыўнай базы, за пастаўкі расійскай арміі вайсковай тэхнікі, а цяпер таксама паліва ды іншых крытычна важных для Расіі рэсурсаў, — адзначыў спікер. — Мы не павінны забываць пра злачынны характар рэжыму Лукашэнкі — як пра яго ўнутраную злачынную сутнасць, якая выяўляецца ў шматлікіх злачынствах супраць уласных грамадзян, так і пра яго знешнюю злачынную сутнасць, якая выяўляецца ў яго прамым удзеле ў агрэсіўнай і генацыднай вайне Расіі супраць Украіны”.
Патураеў назваў вельмі важным і заклікаў разам дапамагчы захаваць беларускую ідэнтычнасць. Паводле яго слоў, з 2020 года “беларуская мова, якая да таго развівалася і ўмацоўвалася, фактычна апынулася пад пагрозай знікнення”. Сёння, заявіў парламентарый, сфера выкарыстання беларускай мовы ў самой Беларусі “імкліва скарачаецца практычна да нуля”: “Няма ні школ, ані тэатраў — нічога”.
“Я ведаю, як шмат Швецыя робіць для падтрымкі нашага ўкраінскага грамадскага вяшчальніка, — звярнуў увагу Патураеў. — Таму ў мяне ўзнікла такая ідэя: я падыму гэтае пытанне (пра падтрымку беларускай ідэнтычнасці. — “Позірк”.) на пасяджэнні праўлення нашага нацыянальнага грамадскага вяшчальніка, і яны звяжуцца са сваімі шведскімі калегамі. Думаю, што сумесна з прадстаўнікамі іншых дзяржаў, якія пагодзяцца далучыцца да гэтай групы, мы маглі б зрабіць нешта для таго, каб стварыць умовы, пры якіх беларуская мова будзе гучаць, а беларуская культура — прысутнічаць. І, магчыма, не толькі ва Украіне, у эфіры нашага нацыянальнага грамадскага вяшчальніка, але і ў Швецыі, а можа, нават дзе-небудзь на “Бі-бі-сі”.
“Бо беларуская гісторыя і беларуская культура — гэта не проста пытанне этнічнай прыналежнасці і не толькі пытанне гісторыі. Да рэпрэсій Лукашэнкі гэта была вельмі цікавая, яркая, маладая і сучасная культура, што развівалася. А цяпер усё разбурана”, — падсумаваў віцэ-прэзідэнт ПА АБСЕ.
Група “За дэмакратычную Беларусь” створаная ў ПА АБСЕ, пра пачатак яе працы абвешчана ў Гаазе ў прысутнасці Ціханоўскай (дапоўнена)
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



