Адносіны Арменіі і АДКБ прайшлі “кропку незвароту” — Пашынян

4 снежня, Позірк. Арменія не накладае вета на рашэнні, што прымаюцца ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), паколькі лічыць сябе па-за гэтым аб’яднаннем і не ўдзельнічае ў яго рабоце, заявіў 4 снежня армянскі прэм’ер-міністр Нікол Пашынян.
Падчас выступу ў парламенце палітык падкрэсліў, што вяртанне Арменіі ў АДКБ становіцца “ўсё больш цяжкім, а то і немагчымым”, і бакі ўжо “прайшлі кропку незвароту”, паведамляе ТАСС.
Пры гэтым, паводле сцвярджэння Пашыняна, Ерэван замарозіў свой удзел не з-за сітуацыі ў Нагорным Карабаху, а праз адсутнасць “належнай рэакцыі” АДКБ на “знешнюю агрэсію на межы суверэннай Арменіі ў 2021 і 2022 гадах”. (У выніку сутыкненняў на мяжы Азербайджана і Арменіі ў лістападзе 2021 і верасні 2022 года пад удар трапіла тэрыторыя Арменіі, а не Нагорнага Карабаха. — “Позірк”.).
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. Ерэван прапусціў ужо два саміты АДКБ: 23 лістапада 2023 года ў Мінску і 28 лістапада 2024 года ў Астане, а таксама ігнаруе іншыя мерапрыемствы па лініі арганізацыі, абвінаваціўшы яе асобных членаў у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Азербайджанам.
На II Сусветным армянскім саміце 18 верасня ў Ерэване Пашынян заявіў, што АДКБ стварае “пагрозы бяспецы”, а таксама “будучаму існаванню, суверэнітэту і дзяржаўнасці” Арменіі.
Напружаныя адносіны ў афіцыйнага Ерэвана з адным з членаў АДКБ — Беларуссю. 13 чэрвеня 2024 года Пашынян заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў гэтую краіну, пакуль ва ўладзе ў Мінску знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік армянскага ўрада сказаў пра гэта ў кантэксце заяў Лукашэнкі аб карабахскім канфлікце на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у сярэдзіне траўня.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+