Дзеянне закона, які легалізуе пірацтва і “шэры” імпарт, падоўжана да канца 2026 года
5 снежня, Позірк. Дзеянне закона, які дэ-юрэ легалізуе пірацтва і “шэры” імпарт, падоўжана да канца 2026 года, вынікае з апублікаванага 5 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале закона № 42-З ад 2 снежня.
Акрамя павелічэння тэрміна дзеяння нарматыўна-прававы акт уносіць змены ў закон “Аб абмежаванні выключных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці” ад 3 студзеня 2023 года, якія ўдакладняюць асобныя фармулёўкі.
Прыняты каля двух гадоў таму закон дазваляе “ў мэтах стварэння ўмоў для падвышэння ўнутранай устойлівасці эканомікі” ўвозіць у Беларусь і ўводзіць у грамадзянскі абарот тавары, “у якіх прымененыя (утрымліваюцца, уключаныя) аб’екты інтэлектуальнай уласнасці”, без згоды “праваўладальнікаў з замежных дзяржаў, у тым ліку тых, што здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні”.
Для гэтага адпаведная прадукцыя павінна быць уключаная ў спецыяльныя пералікі тавараў.
Выкарыстанне ўвезеных такім чынам чужых аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, з пункту гледжання беларускага заканадаўства, не з’яўляецца парушэннем выключных правоў на гэтыя аб’екты.
У базавым дакуменце гаворка ішла пра камп’ютарныя праграмы, некаторыя аўдыёвізуальныя і музычныя творы, перадачы арганізацый вяшчання.
Увесну 2023 года ўлады вызначылі спіс “недружалюбных” у дачыненні да Беларусі дзяржаў. У ім фігуруюць усе краіны Еўрасаюза, ЗША, Албанія, Вялікабрытанія, Ісландыя, Канада, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя і Швейцарыя. Гэтыя дзяржавы ўвялі санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі альбо далучыліся да іх.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


