Мінск 10:45

Аўтааварыя ў Магілёўскай вобласці — трое загінулых, у тым ліку дзіця

Фота: прэс-служба МУС

7 снежня, Позірк. Тры чалавекі загінула ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая здарылася 7 снежня на 117-м кіламетры аўтадарогі Р-43 (мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы) у Магілёўскай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца легкавога аўтамабіля Kia не даў рады кіраванню, увайшоў у занос, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком MAN.

Мужчына за стырном легкавога аўто, а таксама яго пасажыры — жанчына і дзіця — памерлі.

“На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група. На ўказанне Міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца трагедыі асабіста выбыў начальнік ГУ ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў”, — гаворыцца ў паведамленні.

МУС рэкамендавала кіроўцам выбіраць “стрыманы стыль кіравання і бяспечную хуткасць руху з улікам умоў надвор’я і дарожных умоў”, а перад пачаткам манеўру “абавязкова пераканацца ў яго бяспецы”.

Падзяліцца: