Аўтааварыя ў Магілёўскай вобласці — трое загінулых, у тым ліку дзіця

7 снежня, Позірк. Тры чалавекі загінула ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая здарылася 7 снежня на 117-м кіламетры аўтадарогі Р-43 (мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы) у Магілёўскай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца легкавога аўтамабіля Kia не даў рады кіраванню, увайшоў у занос, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком MAN.
Мужчына за стырном легкавога аўто, а таксама яго пасажыры — жанчына і дзіця — памерлі.
“На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група. На ўказанне Міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца трагедыі асабіста выбыў начальнік ГУ ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
МУС рэкамендавала кіроўцам выбіраць “стрыманы стыль кіравання і бяспечную хуткасць руху з улікам умоў надвор’я і дарожных умоў”, а перад пачаткам манеўру “абавязкова пераканацца ў яго бяспецы”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


