Суд па справе прызнанага палітвязнем прапаведніка Хіло пачнецца за два дні да Калядаў
7 снежня, Позірк. Мінскі гарадскі суд пачне разглядаць справу прапаведніка царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў “Дабравесце” Мікалая Хіло 23 снежня — за два дні да Калядаў, сведчыць расклад на партале электроннага судаводства.
Працэс будзе весці ўнесеная ў санкцыйны спіс Еўрасаюза суддзя Алена Ананіч, якая ў сакавіку 2023 года прыгаварыла заснавальніка і старшыню праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага да 10 гадоў пазбаўлення волі ў рамках палітычна матываванай справы.
Хіло абвінавачваецца паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) Крымінальнага кодэкса.
Раней праваабаронцы паведамлялі, што прапаведнік знаходзіцца пад вартай у рамках арт. 368 КК (абраза прэзідэнта).
Хіло затрымалі 24 красавіка 2024 года. Напрыканцы траўня стала вядома, што ў дачыненні да яго распачатая крымінальная справа, а сам ён знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Калядзічах (Мінскі раён).
14 чэрвеня праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.
Паводле даных ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з 1 верасня 2020 года па 30 лістапада 2024-га пераслед у Беларусі зазнала 86 хрысціянскіх служыцеляў, у тым ліку розных пратэстанцкіх цэркваў — 30.
У Беларусі налічваецца некалькі сотняў тысячаў пратэстантаў. На пачатак 2023 года існавала 1.040 супольнасцяў трынаццаці дэнамінацый, прадстаўленых 21 аб’яднаннем.
Католікі, грэка-католікі і пратэстанты адзначаюць Каляды 25 снежня.


- Грамадства
- ПалітыкаУ Беларусі з пачатку 2026 года прайшло мінімум два дзясяткі буйных вучэнняў — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першы дзень восені суседнія краіны ЕС зафіксавалі 54 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУрад у 2,6 раза скараціў пералік прамтавараў, забароненых для вывазу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаРост курсу наяўнага долара ў жніўні быў рэкордным з канца 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства

