Латушка: Прыклад Сірыі паказвае, што дыктатуры рассыпаюцца за некалькі дзён

10 снежня, Позірк. Прыклад Сірыі, дзе пасля шматгадовага кіравання разваліўся рэжым Башара Асада, дэманструе, што “дыктатуры рассыпаюцца за некалькі дзён”, заявіў 10 снежня намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага ўраду (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўраду (НАУ) Павел Латушка.
Як паведамляе прэс-служба АПК, з такой заявай палітык выступіў на сустрэчы ў Варшаве прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл з амбасадарам Чэхіі ў Польшчы Бжэціславам Данчакам.
Латушка падкрэсліў, што дыктатары “разумеюць толькі мову сілы”, таму неабходна “не спыняць ціск на рэжым Лукашэнкі”.
У гэтай сувязі, паводле яго слоў, для беларускіх дэмсіл важная падтрымка Чэхіяй звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд для выдачы ордара на арышт Лукашэнкі.
Адзначаецца, што кіраўнік НАУ звярнуўся да Чэхіі з просьбай, каб у выпадку правядзення перамоў па сітуацыі ў Украіне “голас дэмакратычнай большасці беларускага грамадства быў прадстаўлены Еўрапейскім саюзам”.
Таксама Латушка агучыў пазіцыю АПК пра “важнасць далейшай працы па абнуленні суб’ектнасці Лукашэнкі” праз непрызнанне ў якасці выбараў “таго фарсу, які арганізуе рэжым 26 студзеня 2025 года”.
Акрамя таго, як заяўляецца, кабінет працягвае настойваць на “прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі і яго паплечнікаў за злачынствы супраць беларускага народа і злачынствы супраць чалавечнасці”.
Паведамляецца, што Данчак у сваю чаргу паабяцаў данесці да МЗС Чэхіі пазіцыю дэмсіл.
“Сустрэча <…>; праводзілася ў межах штогадовай традыцыі, карані якой ідуць ад ініцыяванай прэзідэнтам Францыі Франсуа Мітэранам сустрэчы з чэшскімі дысідэнтамі, прадстаўнікамі “Хартыі 77” на чале з Вацлавам Гавэлам у амбасадзе Францыі ў Празе за сняданкам 9 снежня 1988 года”, — гаворыцца ў паведамленні.
8 снежня стала вядома пра падзенне рэжыму Асада ў Сірыі. Ён кіраваў краінай з 17 ліпеня 2000 года, змяніўшы на пасадзе прэзідэнта свайго бацьку Хафеза Асада, які прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту ў лістападзе 1970 года. Агулам сям’я Асадаў кіравала краінай 54 гады.
Пасля ўцёкаў з Сірыі Асад з членамі сваёй сям’і прыбыў у Расію, дзе атрымаў прытулак.
Сітуацыя ў Сірыі рэзка абвастрылася ў канцы лістапада, калі ўзброеныя апазіцыйныя групоўкі пайшлі ў наступленне ў правінцыях Алепа і Ідліб. Іх аснову складаюць баевікі ісламісцкай арганізацыі “Хайят Тахрыр аш-Шам”.
Войскі Асада не аказалі паўстанцам эфектыўнага супраціўлення.
Аляксандр Лукашэнка нязменна падтрымліваў Асада. 2 снежня падтрымку яму і “народу брацкай Сірыі” ў сувязі з атакамі “тэрарыстычных фарміраванняў” выказала Міністэрства замежных спраў Беларусі.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШарэнда-Панасюк пра палітвязняў: Трэба патрабаваць мараторыю на захоп рэжымам новых ваеннапалонныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэмсілы ў сталым кантакце з ЗША па пытанні палітвязняў і сітуацыі ў Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Вясна": Для жанчын-палітзняволеных ствараюцца невыносныя ўмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНа ўсіх метэастанцыях Беларусі трэці дзень запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі за пяць гадоў колькасць збожжаўборачных камбайнаў у аграсектары зменшылася на 15%, трактароў — на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДругі дзень запар на ўсіх метэастанцыях Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка