Амбасада Беларусі ў Сірыі прыпыніла працу, дыпламаты адкліканыя ў Мінск
15 снежня, Позірк. “З улікам сітуацыі, якая склалася на месцы”, амбасада Беларусі ў Сірыі прыпыніла працу, дыпламаты “выведзеныя ў Мінск”, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства замежных спраў.
Заяўляецца, што амбасадар Беларусі ў Сірыі Юрый Слука “некаторы час будзе ў сталіцы на кансультацыях, па выніках якіх плануецца правесці паглыбленую ацэнку абстаноўкі”.
“МЗС Беларусі выказвае ўдзячнасць усім расийскім калегам, якія забяспечылі бяспечнае прыбыццё на радзіму нашых дыпламатаў”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ў Бейруце (Ліван) “разгорнуты часовы консульскі пункт” амбасады ў Сірыі для “працягу консульскай дзейнасці і аказання магчымай дапамогі” грамадзянам Беларусі.
9 снежня МЗС Сірыі заявіў, што ўсе дыпламатычныя прадстаўніцтвы краіны за мяжой, уключаючы амбасаду ў Беларусі, працягнуць працу.
8 снежня стала вядома пра падзенне рэжыму Башара Асада ў Сірыі. Ён кіраваў краінай з 17 ліпеня 2000 года, змяніўшы на пасадзе прэзідэнта свайго бацьку Хафеза Асада, які прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту ў лістападзе 1970-га. У суме сям’я Асадаў правілы краінай 54 гады.
Пасля ўцёкаў з Сірыі Асад з членамі сваёй сям’і прыбыў у Расію, дзе атрымаў прытулак.
Сітуацыя ў Сірыі рэзка абвастрылася ў канцы лістапада, калі ўзброеныя апазіцыйныя групоўкі перайшлі ў наступ у правінцыях Алепа і Ідліб. Іх аснову складалі баевікі ісламісцкай арганізацыі “Хайят Тахрыр аш-Шам”.
Войскі Асада не аказалі паўстанцам эфектыўнага супраціву.
Паводле ацэнак праваабаронцаў, больш за 30 тыс. сірыйскіх зняволеных былі пакараныя смерцю або памерлі ў выніку катаванняў, адсутнасці медыцынскай дапамогі або голаду ў перыяд з 2011 па 2018 год. Спасылаючыся на сведчанні некалькіх вызваленых зняволеных, праваабаронцы заяўляюць, што яшчэ 500 чалавек былі пакараныя ў перыяд з 2018 па 2021 год. Па меры прасоўвання паўстанцаў у сталіцу краіны Дамаск, з турмаў былі вызваленыя тысячы палітвязняў. Некаторыя правялі ў няволі некалькі дзесяцігоддзяў.
Аляксандр Лукашэнка нязменна падтрымліваў Асада. 2 снежня падтрымку яму і “народу брацкай Сірыі” ў сувязі з нападамі “тэрарыстычных фарміраванняў” выказала Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Сірыяй устаноўленыя 26 жніўня 1993 года. З лістапада 1998-га функцыянуе амбасада Беларусі ў Дамаску, з ліпеня 2007-га — амбасада Сірыі ў Мінску. Лукашэнка наведваў Сірыю ў 1998 і 2003 гадах, Асад здзейсніў візіт у Беларусь у 2010 годзе.
Лукашэнка заявіў, што зрынуты ў Сірыі Асад не быў дыктатарам, а “лячыў людзей як урач”
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–15 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку снежня суседнія краіны ЕС спынілі 475 спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Прызнанне купалаўцаў “экстрэмістамі” — пацверджанне таго, што рэжым баіцца беларускай культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка з пачатку года выраслі на 43,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+