Другі энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі з-за спрацоўвання датчыка — Мінэнерга
19 снежня, Позірк. Другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі “часова адключаны ад сеткі з-за спрацоўвання аднаго з датчыкаў”, паведаміла 19 снежня Міністэрства энергетыкі.
“Рашэнне адключыць блок ад сеткі было прынятае для правядзення штатнай дыягностыкі працы датчыкаў сістэм забяспячэння, — гаворыцца ў рэлізе ведамства. — Адпаведныя работы цяпер праводзяцца на БелАЭС. Яны не ўплываюць на бяспеку працы станцыі і яе абсталявання”.
Калі энергаблок быў адключаны ад сеткі, не ўдакладняецца.
Раней 19 снежня партал “Зеркало” паведаміў, што “абодва энергаблокі БелАЭС ужо два тыдні не выпрацоўваюць электрычнасць”. “І калі першы знаходзіцца на планавым рамонце, то другі адключаны праз няспраўнасць контуру, які з’яўляецца носьбітам радыеактыўнага асяроддзя”, — аворыцца ў публікацыі.
3 снежня прэс-служба БелАЭС паведамляла, што першы энергаблок станцыі выведзены ў трэці планава-папераджальны рамонт.
Адзначалася, што на кожным блоку атамнай станцыі “ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай” згаданыя рамонты праводзяцца штогод — для “перагрузкі ядзернага паліва ў рэактарнай устаноўцы і падтрымання бяспекі і надзейнасці абсталявання і тэхналагічных сістэм на самым высокім узроўні”.
“У перыяд спынення энергаблока № 1 высокакваліфікаваныя спецыялісты выканаюць планавае тэхнічнае абслугоўванне, дыягностыку, дэфектацыю і рамонт абсталявання і тэхналагічных сістэм, у тым ліку кантроль стану асноўнага металу і зварных злучэнняў абсталявання і трубаправодаў. Гэтыя мерапрыемствы будуць ажыццёўленыя ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі”, — гаварылася ў паведамленні.
Падчас рамонту адмыслоўцы загрузяць у актыўную зону рэактара каля 25% цеплавыдзяляльных зборак са свежым ядзерным палівам.
Заяўлена, што рамонт праводзіцца сіламі персаналу БелАЭС “з прыцягненнем персаналу беларускіх і расійскіх падрадных арганізацый”.
Першы планава-папераджальны рамонт першага энергаблока атамнай станцыі быў праведзены ў 2022 годзе і заняў 198 дзён замест належных 80. Другі рамонт — у 2023 годзе — заняў 68 дзён.
Другі блок АЭС рамантавалі ў 2024 годзе, працэс, згодна з паведамленнямі Міністэрства энергетыкі, заняў роўна 80 дзён.
Будаўніцтва БелАЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗгодна з базавым сцэнарыем, рост ВУП Беларусі ў 2025 годзе запаволіцца да 1,7% — эканаміст ХарытончыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПрагноз BEROC: Па выніках года адмоўнае сальда знешняга гандлю складзе каля 1% ВУПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў у Беларусі пабудавана на 5,7% кватэр менш, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛябедзька: Жадаю Ярмошынай здароўя, каб яна дажыла да судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі тэатр у краіне зазнае рэпрэсіі і кадравы голад, за мяжой — фінзалежнасць і звужэнне тэм, лічыць крытыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка