be
Arrow
Мінск 05:10

Кіраўнік МНС абвінаваціў уласнікаў ГЦ у Віцебску, які гарэў, ва ўтойванні дакументаў

Фота: МНС

21 снежня, Позірк. “Пакуль нам не падалі праектна-каштарысную дакументацыю, у якой, напэўна, ёсць дастаткова шмат пытанняў да гэтага ўласніка”, — заявіў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ў эфіры тэлеканала “Першы інфармацыйны”, каментуючы ход праверкі пасля пажару гандлёвага цэнтра у Віцебску.

Паводле яго сцвярджэння, “яна не прадастаўлена, можа быць, па двух прычынах”: “Першая — ад нас яе хаваюць, а другая — яе проста няма. Гэтаму яшчэ будзе дадзена адпаведная ацэнка ў рамках гэтай праверкі”.

Са слоў Сіняўскага вынікае, што ў МНС раней былі прэтэнзіі да аб’екта: “Ёсць праблемы па шляхах эвакуацыі з гэтых аб’ектаў. Ёсць асобныя праблемы, звязаныя з пажарнай сігналізацыяй, з пажарнай аўтаматыкай і з пытаннямі абвесткі. На жаль, чалавек сам прымаў рашэнне на перапрафіляванне гэтых аб’ектаў, гандлёвых месцаў, дэмантавалася пажарная сігналізацыя”.

Увечары 13 снежня ў ГЦ “Беларусь” адбыўся пажар, ахопленая агнём плошча дасягнула 2 тыс. квадратных метраў. 90 ратавальнікам спатрэбілася больш за чатыры гадзіны і 21 адзінка тэхнікі, каб справіцца са здарэннем.

14 снежня Следчы камітэт паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце пажару паводле ч. 2 арт. 304 КК (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне шкоды ў буйным памеры).

16 снежня стала вядома аб затрыманні падазраваных у парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў ГЦ “Беларусь”, аб неафіцыйнай інфармацыі, сярод затрыманых можа быць Віктар Вялюга, заснавальнік і дырэктар ПГУП “МегаЕўратэкс”, у актывы якога ўваходзіць ГЦ.

18 снежня старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аляксей Волкаў у эфіры тэлеканала АНТ заявіў, што на месцы пажару ёсць прыкметы кароткага замыкання Сіняўскі тады ж анансаваў праверку ўсіх гандлёва-забаўляльных цэнтраў.

Пацярпелую пры пажары пацыентку, якая знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх, перавезлі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, паведаміла напярэдадні прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Астатнія 19 шпіталізаваных з-за розных траўм падчас пажару ў Віцебску, выпісаны і праходзяць амбулаторны.

Адзін з арандатараў ГЦ Павел Кліёнак паведаміў у “ЦікТоку”, што быў затрыманы і правёў у ІЧУ па дадзеных тэлеграм-канала “Віцебск, я гуляю!” патрабаванні службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Вынік невядомы.

Падзяліцца: