Латушка і “Вольныя Купалаўцы” абмеркавалі з прадстаўнікамі Асацыяцыі дырэктараў тэатраў удзел беларусаў у фэстах Польшчы

11 сакавіка, Позірк. Сустрэчу з членамі прэзідыума польскай Асацыяцыі дырэктараў тэатраў на чале з яе кіраўніком Паўлам Шкотакам правялі намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка і прадстаўнікі трупы “Вольныя Купалаўцы”.
Згодна з інфармацыяй, якую АПК апублікаваў 11 сакавіка, членам асацыяцыі паведамілі пра дзейнасць згаданай трупы; бакі абмеркавалі магчымасць яе ўдзелу ў тэатральных фэстах у Польшчы. Латушка папрасіў польскі бок пашырыць супрацу польскіх тэатральных устаноў з беларускімі артыстамі, якія вымушана пакінулі Беларусь і сёння знаходзяцца ў Польшчы.
Польская асацыяцыя, як сцвярджае АПК, “пацвердзіла імкненне падтрымаць такую супрацу, у тым ліку выказала зацікаўленасць прымаць у польскія тэатры на працу тэхнічных спецыялістаў для ўдзелу ў рэалізацыі тэатральных пастановак”, а таксама прапанавала сумесна прапрацаваць “магчымасць рэалізацыі беларуска-польскіх тэатральных пастановак пры падтрымцы профільных праграм Еўрасаюза”.
Прадстаўніцтва АПК па транзіце ўлады разам з прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні збіраюцца перадаць польскім тэатрам інфармацыю пра дзейнасць “Вольных Купалаўцаў” ды іншых беларускіх незалежных тэатральных калектываў у Польшчы.
Трупа “Вольныя купалаўцы”, якая вымушана працуе за мяжой праз пагрозу палітычнага пераследу ў Беларусі, у снежні 2024 года была прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем” — нібыта за “арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб”.
“Вольныя Купалаўцы” — аб’яднанне былых акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія пакінулі Беларусь пасля пратэстаў 2020 года. Цяпер яны выступаюць у Польшчы і гастралююць па Еўрасаюзе. Купалаўскі тэатр узначальваў Латушка, які перайшоў у апазіцыю да ўлады на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі.

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТрэці год запар актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку ніжэйшая, чым у верасні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія 222 дні Латвія не зафіксавала актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУпершыню за апошнія 30 тыдняў грамадзяне Беларусі наўпрост не згаданыя ў спісе замежнікаў, якія пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

