Латушка абмеркаваў з новым спецдакладчыкам ААН “драматычную сітуацыю” з правамі чалавека ў Беларусі

21 снежня, Позірк. “Драматычная сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, якая з пазіцыі апошніх дзесяцігоддзяў мае беспрэцэдэнтны характар у Еўропе” абмеркавана на сустрэчы намесніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі са спецдакладчыкам ААН па правах чалавека Нілсам Муйжніексам 20 снежня ў Варшаве.
Таксама, паводле інфармацыі АПК, размова ішла аб напрамках, якія “будуць у прыярытэтнай увазе” спецыяльнага дакладчыка ў рамках мандата.
“Бакі дамовіліся аб механізмах перадачы наяўнай у НАУ інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека, учыненых рэжымам Лукашэнкі, а таксама аб міжнародных злачынствах, учыненых асабіста дыктатарам і іншымі высокапастаўленымі прадстаўнікамі рэжыму”, — гаворыцца ў рэлізе.
“Мы ўдзячныя спадару Мужніексу за адкрытасць да супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю і жадаем эфектыўнай работы ў рэалізацыі мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі, гатовы да максімальна шырокага і актыўнага ўзаемадзеяння для дасягнення важнейшай мэты – выканання правоў чалавека ў Беларусі”, — адзначыў Латушка.
Пра тое, што Нілс Райманд Муйжніекс выбраны новым спецдакладчыкам па правах чалавека ў Беларусі, было абвешчана 11 кастрычніка на 57-й сесіі СПЧ ААН.
Муйжніекс нарадзіўся 31 студзеня 1964 года ў Лос-Анджэлесе (ЗША) у сям’і латышскіх эмігрантаў. Валодае англійскай, латышскай, французскай і рускай мовамі.
У 2012–2018 гадах ён быў камісарам Савета Еўропы па правах чалавека. У 2020–2024 гадах займаў пасаду дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага офіса міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
Мандат спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі заснаваны ў 2012 годзе і з таго часу штогод працягваецца (апошні раз — у красавіку гэтага года).
З лістапада 2018 года пасаду займала францужанка Анаіс Марэн, яна пакінула яе 1 лістапада 2024-га.
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



