Мінск 09:15

У Гродне гарэла падземная цеплавая камера, адзін загінулы

Ліквідацыя пажару ў цеплакамеры
Стоп-кадр відэазапісу МНС: "Позірк"

21 снежня, Позірк. Падземная цеплавая камера загарэлася на вуліцы Белуша ў Гродне, паведаміла МНС.

Знойдзены загінулы, яго асоба высвятляецца.

Для тушэння пажару прыцягвалася шэсць аддзяленняў супрацоўнікаў МНС.

Узгаранне ліквідавана, працягваецца абследаванне цеплатрасы. Прычына інцыдэнту высвятляецца.

Цеплавыя камеры на цеплатрасах — гэта збудаванні з жалезабетону, якія забяспечваюць іх працу, а таксама абарону вузлоў ад негатыўнага ўздзеяння чалавека і прыроды.

Падзяліцца: