Былы старшыня партыі “зялёных” Кучук асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі

25 снежня, Позірк. На шэсць гадоў пазбаўлення волі асуджаны Дзмітрый Кучук, былы старшыня Беларускай партыі “Зялёныя”. Ён таксама павінен выплаціць штраф 500 базавых велічынь (20.000 рублёў), паведаміў “Парламенцкі канал”.
Працэс адбываўся з 22 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Кучук абвінавачваўся па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.
Кучук быў затрыманы 16 лютага 2024 года па дарозе да амбасады РФ у Мінску, каля якой хацеў ускласці кветкі і запаліць лампадкі ў памяць пра памерлага ў калоніі расійскага палітыка Аляксея Навальнага.
Ён стаў сёмым сябрам партыі за кратамі.
23 снежня 2023 года палітыку было адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
У 2021 годзе Кучука арыштавалі на 15 сутак пасля таго, як ён разам з іншымі палітычнымі актывістамі падаў заяўку на правядзенне акцыі “Чарнобыльскі шлях”.
Партыя “Зялёныя” не прайшла перарэгістрацыю і 27 ліпеня мінулага года была ліквідаваная Вярхоўным судом па пазове Міністэрства юстыцыі. Партыя страціла статус асацыяванага сябра Еўрапейскай партыі зялёных (ЕПЗ).
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



