Кубракоў заявіў пра гатоўнасць больш за 25 тыс. ветэранаў МУС устаць пад ружжо

1 студзеня, Позірк. Пра гатоўнасць ветэранаў МУС устаць пад ружжо заявіў кіраўнік ведамства Іван Кубракоў у навагоднім відэазвароце.
“З кожным годам ветэранская арганізацыя становіцца ўсё больш і больш, і сёння колькасць ветэранаў больш за 25 тыс. У любой сітуацыі нашы ветэраны гатовыя стаць на абарону нашай Радзімы“, — сказаў Кубракоў, які з 2020 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах дэмакратычных краін Захаду (на той момант займаў пасаду начальніка ГУУС Мінгарвыканкама, якое сярод іншых ведамстваў займалася сілавым разгонам акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі).
“Сёння нашы ветэраны — гэта доўгачаканыя і пажаданыя людзі ў нашых працоўных калектывах. Яны наведваюць нашы патрыятычныя клубы, вучаць нашу моладзь”, — заявіў міністр.
6 лістапада 2024 года Кубракоў паведаміў, што ветэранаў МУС 27 тыс. і яны “не застануцца ў баку ад электаральнай кампаніі“ і “будуць задзейнічаны па розных яе напрамках“.
Паводле слоў міністра, 2024 год для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, “як заўсёды, быў няпростым“. “Мы выконвалі задачы па ахове грамадскага парадку, забяспечвалі бяспеку нашых грамадзян. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі ўзброеных злачынцаў, часам рызыкуючы ўласным жыццём. Нягледзячы на няпростую сітуацыю, якая адбываецца вакол нашых межаў, супрацоўнікамі міліцыі забяспечаная бяспека ў нашай краіне на высокім узроўні“, — сказаў Кубракоў.
Як паведаміў міліцэйскі чыноўнік, патрыятычныя клубы пры структурах МУС “налічваюць больш за 5 тыс. дзетак“. Год таму Кубракоў называў лічбу 4,5 тыс. “Таксама ў нас з’явіўся новы ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў у горадзе Магілёве”, — адзначыў ён.
Згодна інфармацыі Кубракова, летась у дзяжурныя часткі паступіла “мільён сямсот“ (“тысяч“ вымаўлена не было) зваротаў грамадзян, “забяспечана аператыўнае рэагаванне і аказанне дапамогі грамадзянам, якія трапілі ў няпростую жыццёвую сітуацыю“.

- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС не зафіксавалі мігрантаў па-за пунктамі пропуску на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства