У вучэннях “Захад-2025” прымуць удзел больш за 13 тыс. чалавек
10 студзеня, Позірк. У сумесных з РФ стратэгічных вучэннях “Захад-2025” прымуць удзел больш за 13 тыс. чалавек, паведамляе Міністэрства абароны са спасылкай на памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёра Валерыя Равенкі.
Паводле яго, манеўры плануюцца як адны з самых маштабных за апошнія гады.
“Мы былі абавязаны і ўжо паведамілі ўсім дзяржавам-удзельніцам Венскага дакумента пра тое, што ў нас адбудуцца гэтыя вучэнні. Мы плануем запрасіць дэлегацыі ад нашых саюзнікаў, сяброў, партнёраў на гэтыя вучэнні. Задума выпрацоўваецца, каго запрашаць на якія этапы. Мы ставімся станоўча і да шэрагу краін — членаў Еўрасаюза, асобных краін — членаў НАТО,” — адзначыў Равенка.
Таксама сёлета пройдуць вучэнні АДКБ “Пошук”, “Узаемадзеянне” і “Эшелон”. Памочнік міністра не выключыў, што ў гэтых вучэннях у якасці назіральнікаў прымуць удзел прадстаўнікі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
Беларусь прыме ўдзел у вучэннях “Мірная місія” і ў камітэце начальнікаў штабоў ШАС за межамі краіны, адзначыў Равенка.
“Удзел у ШАС для ваеннага ведамства — гэта, перш за ўсё, развіццё адносін з краінамі-ўдзельніцамі, — сказаў ён. — Акрамя традыцыйных партнёраў — краін-членаў АДКБ, КНР — у нас з’яўляецца добры шанс развіцця адносін з Індыяй, Пакістанам і Іранам. Мяркуем, што 2025 год стане годам інтэнсіфікацыі адносін”.
Усяго, паводле прадстаўніка ведамства, план міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ў гэтым годзе ўключае 853 мерапрыемствы. Рост іх колькасці забяспечаны за кошт развіцця супрацоўніцтва ў рамках ШАС. Мінабароны, у прыватнасці, плануе актывізаваць развіццё адносін з Лаосам, Тайландам, Манголіяй і В’етнамам.
Раней паведамлялася, што вучэнні АДКБ адбудуцца ў верасні 2025 года.
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у кастрычніку мінулага года назваў вучэнні “Захад-2025” “галоўнай падзеяй”. Паводле яго, яны створаць умовы для “далейшага ўдасканалення сістэмы забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, якая існуе”.
“Мерапрыемствы такога маштабу дазваляюць на практыцы спраўдзіць узровень баявой гатоўнасці рэгіянальнай групоўкі і здольнасць войскаў сумесна выконваць пастаўленыя задачы,” — заявіў ён у кастрычніку мінулага года.
Мінск рэгулярна праводзіць з Масквой сумесныя ваенныя вучэнні, у тым ліку стратэгічныя.
Расійскія войскі, якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэннях “Саюзная рашучасць — 2022”, пасля іх завяршэння не былі выведзеныя і выкарыстоўваліся для ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка