Мінск 16:02

11 студзеня ад агню загінулі тры пенсіянеры

Крыніца: pixabay.com

12 студзеня, Позірк. Аб трох загінулых пенсіянерах гаворыцца ў дзяжурнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях за мінулыя аператыўныя суткі (з 6.00 11 студзеня да 6.00 12-га).

Мужчына 1952 года нараджэння загінуў на пажары ў сваім доме ў аграгарадку Галоўчыцы Нараўлянскага раёна (Гомельская вобласць).

У Мінску на вуліцы Ярашэвіцкай ад агню загінулі маці і сын 1938 і 1958 г.н.

Абодва смяротныя пажары зафіксаваныя ўвечары 11 студзеня.

Паводле звестак МНС, з пачатку 2025 года ад агню загінула 40 чалавек — на 2,4% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (41), траўмавана 20 (+11,1%; 18).

Пры гэтым у зводцы, апублікаванай 10 студзеня, гаварылася пра 24 траўмаваных.

За мінулы год агонь забраў жыцці 562 чалавек — на 7,3% больш, чым у 2023-м (524); траўмаваў 558 (+6,7%, 523).

Падзяліцца: