На наступным тыдні Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ерам, кіраўніком МЗС, іншымі міністрамі ўрада Нідэрландаў
11 студзеня, Позірк. Падчас візіту ў Нідэрланды 13–14 студзеня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэнецца з членамі ўрада і дэпутатамі парламента гэтай краіны, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Запланаваныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Дзікам Схофам, міністрам замежных спраў Каспарам Вельдкампам, іншымі міністрамі ўрада.
Адзначаецца, што візіт будзе скіраваны на “ўмацаванне міжнароднай падтрымкі беларускага дэмакратычнага руху і пашырэнне сувязей з краінамі-партнёрамі”.
Раней галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што на перамовах з уладамі Нідэрландаў акцэнт будзе зроблены на “ўмацаванні міжнароднай салідарнасці, падтрымцы дэмакратычных змен [у Беларусі], павелічэнні падтрымкі для СМІ і грамадзянскай супольнасці”. Таксама, паводле яго слоў, плануецца абмеркаваць зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе наконт злачынстваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
15 студзеня ў Бруселі (Бельгія) дэлегацыя дэмсіл возьме ўдзел у другім міжпартыйным форуме “8+100”.
20–24 студзеня з удзелам Ціханоўскай пройдзе Сусветны эканамічны форум у Давосе (Швейцарыя). Палітык “выступіць перад міжнароднымі лідарамі аб дэмакратычнай барацьбе Беларусі, яе геапалітычным значэнні і сувязі паміж свабодай Беларусі і бяспекай Еўропы”, заявіў Вячорка.
Чакаецца, што 27 студзеня Ціханоўская абмяркуе ў Савеце па знешніх справах Еўрасаюза “так званыя бязвыбары” ў Беларусі, а таксама сітуацыю з палітвязнямі і стратэгію ЕС па Беларусі.
Галоўны дарадца палітыка таксама анансаваў яе выступ на Форуме Касцюшкі, які пройдзе 3–4 лютага ў Гданьску (Польшча).
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВячорка: Мы ўжо звярнулі ўвагу замежных партнёраў на блакаванне інтэрнету ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаПерад самымі выбарамі Канапацкая рэзка павялічыла збор і выдаткі сродкаў выбарчага фондуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУраджайнасць бульбы у буйных гаспадарках знізілася на 20,8%, у фермерскіх — на 9,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаНацбанк сем месяцаў не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка