Лукашэнка ўхваліў праект паправак у дагавор аб ЕАЭС у частцы гандлю, энергетыкі, транспарту

11 студзеня, Позірк. Праект пратакола аб унясенні змяненняў у дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ўхвалены 11 студзеня 2025 года ўказам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе яго прэс-служба.
З’яўленне пратакола аргументаванае тым, што неабходна актуалізаваць дагавор аб ЕАЭС, падпісаны 29 траўня 2014 года, “з улікам правапрымяняльнай практыкі”.
Змяненні, як заяўлена, тычацца “пытанняў мытнага рэгулявання, гандлю, канкурэнцыі, дзяржаўных закупак, энергетыкі, транспартнага кантролю, тэхнічных рэгламентаў”.
Пратакол ухвалены ў якасці асновы для правядзення перагавораў.
3 снежня 2024 года Лукашэнка сваім указам ухваліў у той жа якасці праект паправак у дагавор аб ЕАЭС па частцы “асаблівага механізма пры правядзенні расследаванняў і прыняцці рашэнняў аб прымяненні або непрымяненні адмысловых ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер”.
У ЕАЭС, які дэ-юрэ функцыянуе 10 гадоў (з 1 студзеня 2015 года), уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія.
Арменія апошнім часам усё больш актыўна дэманструе гатоўнасць зблізіцца з Еўрасаюзам, у краіне ўзнімаецца пытанне пра членства. Прадстаўнікі расійскіх уладаў праз медыя ўжо папярэдзілі Ерэван, што адначасова знаходзіцца ў ЕС і ЕАЭС немагчыма.

Лукашэнка запатрабаваў ад краін ЕАЭС "прыняцця эфектыўных мер супраць розных дэструктыўных рэсурсаў“

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка