На жанчыну-кіроўцу, якая збіла насмерць дзіця ў Мінску, распачатая крымінальная справа

11 студзеня, Позірк. У дачыненні да жанчыны-кіроўцы, якая збіла напярэдадні ў Мінску дзіця, што пераходзіла дарогу, распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці чалавека), заяўляе Следчы камітэт.
Як паведамляў “Позірк”, трагедыя адбылася каля 21:00 10 студзеня на вул. Касманаўтаў (Маскоўскі раён сталіцы). 28-гадовая кіроўца аўтамабіля “Форд” не прапусціла дзіця на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Хлопчык памёр на месцы ад атрыманых траўмаў.
СК апублікаваў відэазапіс з момантам аварыі. На кадрах відаць, як два чалавекі пераходзяць дарогу па пешаходным пераходзе з сярэдзіны праезнай часткі. Адзін з іх запавольваецца перад усё больш блізкім аўтамабілем, другі паскараецца і літаральна знікае пад яго коламі.
У Віцебску пад коламі мікрааўтобуса загінуў школьнік, распачатая крымінальная справа

- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ жніўні 2026 года найбольш падаражэлі маторная аліва, авіяквіткі і кветкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства10 верасня ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня, які трымаўся 94 гады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9–10 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка

