У жніўні 2026 года найбольш падаражэлі маторная аліва, авіяквіткі і кветкі

11 верасня, Позірк. Маторная аліва, авіяквіткі і жывыя зрэзаныя кветкі сталі лідарамі па падаражэнні ў жніўні 2026 года сярод паслуг і несезонных тавараў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных Белстата.
Рост цэн на іх склаў 13,41%, 6,41% і 4,98% адпаведна.
Агулам за мінулы месяц яны знізіліся на 0,08%.
За восем месяцаў 2026 года цэны выраслі на 3,12%. Сярод несезонных харчовых тавараў апераджальнымі тэмпамі раслі цэны на неразабраную марожаную рыбу (трасковыя, скумбрыевыя) (+14,44%), соду (+10,46%), воцат (+10,28%), айчынныя цыгарэты з фільтрам (+10,09%), соль (+8,82%).
Найбольш патаннелі рыс (-7,84%), аліўкавы алей (-6,62%), шакалад (-5,64%), свіное рагу (-2,83%) і цукеркі, глазураваныя шакаладнай глазурай (-2,64%).
Паслугі з пачатку года выраслі ў кошце на 7,64%. У гэтай катэгорыі патаннелі толькі квіткі ў цырк (-7,48%) і рытуальныя паслугі (-0,53%).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаДзяржслужба занятасці перастала публікаваць звесткі аб колькасці вакансій для замежнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС на пачатку кастрычніка крыху вышэйшая, чым на пачатку верасня — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



