Вячорка і Шыянок абмеркавалі з прадстаўнікамі МЗС і Офіса прэзідэнта Чэхіі падтрымку беларусаў у гэтай краіне

10 верасня, Позірк. Сітуацыю с палітвязнямі ў Беларусі, санкцыйную палітыку ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і беларусаў у Чэхіі абмеркавалі з генеральным дырэктарам еўрапейскай секцыі чэшскага МЗС Ханай Губачкавай ды прадстаўнікамі Офіса прэзідэнта гэтай краіны галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і кіраўніца Офіса беларускіх дэмсіл у Праге Крысціна Шыянок.
Паводле інфармацыі прэс-службы Ціханоўскай, сустрэча адбылася ў рамках візіту Вячоркі ў Чэхію (8–9 верасня).
“Чэшскі бок пацвердзіў, што неўзабаве сваякі беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, змогуць атрымліваць візы, — гаворыцца ў паведамленні. — Гэта стала вынікам сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Чэхіі Пэтрам Мацынкам, а таксама намаганняў беларускай дыяспары”.
Бакі, як адзначаецца, таксама абмеркавалі “магчымасць падтрымкі рэпрэсаваных праз Міжнародны гуманітарны фонд, падтрымку беларускіх грамадскіх ініцыятыў і далейшую супрацу з Офісам беларускіх дэмакратычных сіл у Чэхіі”.
Як паведамляў “Позірк”, 11 жніўня чэшскае МЗС накіравала на міжведамаснае ўзгадненне праект пастановы ўрада, згодна з якім сваякі грамадзян Беларусі, якія стала або часова пражываюць у Чэхіі, атрымаюць права на кароткатэрміновыя візы ў гэтую краіну.
Паведамляецца, што Вячорка падчас выступіў на панэлі па аднаўленні Украіны ў рамках Канферэнцыі па ўсходняй палітыцы Чэхіі. “Галоўны мэсэдж: аднаўленне і бяспека Украіны непасрэдна звязаныя з будучыняй Беларусі. Дэмакратычная Беларусь павінна стаць бяспечным паўночным суседам Украіны, а не расійскім ваенным плацдармам”, — адзначыла прэс-служба Ціханоўскай.
Офіс беларускіх дэмсіл у Чэхіі, Асацыяцыя па міжнародных пытаннях (AMO) ды беларускі накірунак Фонда Конрада Адэнаўэра арганізавалі асобную дыскусію “Ад Оршы 1514 года да Бахмута і Аўдзееўкі: чаму беларусы зноў ваююць?”, прысвечаную “беларуска-ўкраінскім стаскнкам і гістарычнаму супрацьстаянню расійскай экспансіі”.
“Вячорка падкрэсліў, што беларусы сёння ваююць за Украіну не толькі з салідарнасці: перамога Украіны — у нацыянальных інтарэсах Беларусі, бо аслабленне расійскага імперыялізму адкрывае магчымасць для вызвалення самой Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Заяўлена, што ў Празе галоўны дарадца Ціханоўскай таксама “сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і беларускай дыяспары”.


- ЭканомікаЧысты прыбытак суб'ектаў лічбавай эканомікі за год знізіўся амаль на 5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала Еўропу да адзінства перад абліччам дыктатур (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа 9 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі USB-назапашвальнікі, запалкі і білеты на электрычкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — верасні сельгасвытворчасць вырасла на 4,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

