Кіраўнік МАРГ Багданаў стаў амбасадарам у Казахстане, на міністэрскую пасаду прызначаны Карповіч (дапоўнена)

14 студзеня, Позірк. Аляксей Багданаў, які займаў пасаду міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю, прызначаны амбасадарам у Казахстане. Міністэрскую пасаду зойме Артур Карповіч, які дагэтуль быў кіраўніком аддзялення амбасады Беларусі ва Уфе (Татарстан, РФ). Адпаведнае рашэнне 14 студзеня прыняў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, на пасаду міністра па падатках і зборах прызначаны Дзмітрый Кійко, які раней быў першым намеснікам міністра фінансаў.
Кандыдатуру Паўла Уцюпіна, які працаваў у Казахстане з ліпеня 2020 года, на чыё месца пераходзіць Багданаў, Лукашэнка ўзгадніў на пасаду намесніка міністра замежных спраў.
Аляксандр Агароднікаў з пасады першага намесніка міністра прамысловасці прызначаны амбасадарам ва Узбекістане. З сакавіка 2018 года беларускую дыпмісію ў Ташкенце ўзначальваў Леанід Марыніч (на дыпламатычную службу перайшоў з пасады першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання).
Былы міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч накіраваны амбасадарам у Азербайджан. На гэтай пасадзе ён заменіць Андрэя Раўкова (экс-міністр абароны і былы дзяржсакратар Савета бяспекі), які працаваў у Баку з лістапада 2020 года.
Амбасадарам на Кубе (у Дамінікане і Нікарагуа па сумяшчальніцтве) будзе служыць экс-начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінпрама Віталь Барчук. З чэрвеня 2021 года Беларусь афіцыйна ў гэтым рэгіёне прадстаўляў Валерый Бараноўскі.
Цяпер ужо былы прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз узначаліць амбасаду ў Турцыі. Ён зменіць Віктара Рыбака, які працаваў у Анкары з верасня 2019 года.
Юрый Ярашэвіч, які займаў пасаду начальніка службы дзяржаўнага пратакола МЗС, накіраваны амбасадарам у Ізраіль. З верасня 2019-га беларускай дыпмісіяй там кіраваў Яўген Вараб’ёў.
Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:
- Аляксандра Бурака — першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;
- Івана Кісленку — намеснікам старшыні Дзяржстандарта;
- Дзмітрыя Пятрушы — намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама;
- Аляксандра Скрундзеўскага — генеральным дырэктарам холдынгу “Белрэсурсы”;
- Ігара Назарука — пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+