Выбары ў Беларусі не адпавядаюць стандартам свабоды і справядлівасці — Міжнародны інстытут дэмакратыі і садзейнічання выбарам
24 студзеня, Позірк. “Прызначаныя на 26 студзеня 2025 года фіктыўныя прэзідэнцкія выбары, якія адбываюцца ў атмасферы страху і рэпрэсій, зноў пазбавяць беларусаў права выбіраць легітымнага лідара і вызначаць сваю дэмакратычную будучыню. На працягу амаль 30 гадоў выбары ў Беларусі не адпавядаюць стандартам свабоды і справядлівасці”, — адзначаецца ў заяве Міжнароднага інстытута дэмакратыі і садзейнічання выбарам (International IDEA).
Падкрэсліваецца, што “свабодная і адкрытая агітацыя кандыдатаў, якія выступаюць супраць дзейнага рэжыму, немагчымая ў краіне, пазбаўленай свабоды слова, свабоды сходаў і свабоды інфармацыі”. “Рэжым, які ачольвае Аляксандр Лукашэнка, пастаянна парушае правы чалавека. Ліквідацыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, апазіцыйных партый і пераслед актывістаў у апошнія месяцы толькі ўзмацніліся. Гэта расчысціла шлях для “самапрызначэння” Лукашэнкі — старанна зрэжысаванай спробы легалізаваць працяг ягонага кіравання”, — гаворыцца ў заяве.
Інстытут канстатуе, што “трэці раз запар міжнародныя назіральнікі з Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ) не змогуць сачыць за хадой выбарчага працэсу”, у адсутнасці магчымасці арганізаваць паўнавартаснае незалежнае назіранне не будзе і ацэнкі з боку незалежных і аўтарытэтных місій міжнародных назіральнікаў”.
IDEA заклікала міжнародную супольнасць “асудзіць гэтыя выбары”, “падтрымаць беларускіх грамадзян, незалежныя СМІ, грамадскія арганізацыі і дэмакратычныя сілы; “дапамагчы народу Беларусі пракласці шлях да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай будучыні”.
“Толькі дэмакратычная Беларусь можа гарантаваць дабрабыт сваіх грамадзян і бяспеку тых, хто знаходзіцца ў яе рэгіёне”, — лічаць у арганізацыі.
Міжнародны інстытут дэмакратыі і садзейнічання выбарам (International IDEA) — міжурадавая арганізацыя, якая падтрымлівае дэмакратыю ва ўсім свеце. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Стакгольме. У арганізацыю ўваходзяць 37 дзяржаў, ЗША маюць статус назіральніка. У 2025 годзе старшынства ў арганізацыі ажыццяўляе прадстаўнік Швейцарыі, ягоныя намеснікі — прадстаўнікі Дамініканскай Рэспублікі і Інданезіі.

- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


