Мінск 06:03

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць старшыні ЦВК Карпенкі і кіраўніка ГУБАЗіК Ананенкі

27 студзеня, Позірк. Аб новых санкцыях у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб Беларусі паведамляе ўрад Вялікабрытаніі.

Адзначаецца, што санкцыі ўведзеныя “ў каардынацыі” з Канадай.

У санкцыйныя спісы ўключаныя старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка, а таксама начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС (ГУБАЗіК) Андрэй Ананенка і яго намеснік Міхаіл Бедункевіч.

Таксама санкцыі ўведзеныя супраць завода “Легмаш” (Орша, Віцебская вобласць) і канструктарскага бюро “Беспілотныя верталёты”.

Будзе дапоўнена.

Падзяліцца: