ІІХФ працягнула адхіленне зборных Беларусі і Расіі ад чэмпіянатаў свету

4 лютага, Позірк. Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) яшчэ на год працягнула адхіленне зборных Беларусі і Расіі ад удзелу ў чэмпіянатах свету. Адпаведнае рашэнне Савет ІІХФ прыняў 4 лютага, адзначае Федэрацыя хакея Беларусі.
Такім чынам, абедзве каманды прапусцяць два найбліжэйшыя першынствы: ЧС-2025 (рашэнне было прынятае 12 лютага 2024-га), якое пройдзе ў Даніі і Швецыі, а таксама ЧС-2026 — у Швейцарыі.
У сувязі з поўнамаштабнай вайной, якую Расія распачала ў тым ліку з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі, хакейныя зборныя дзвюх краін не былі дапушчаныя да чэмпіянату свету 2022 года ў Фінляндыі. 27 траўня таго года ІІХФ забараніла беларусам і расіянам удзельнічаць у першынстве свету 2023 года.
Апошні раз зборныя Беларусі і РФ краін удзельнічалі ў ЧС-2021. Беларусы занялі перадапошняе — 15-е месца, расіяне — 5-е.


- Грамадства10 верасня ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня, які трымаўся 94 гады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9–10 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка

