Ля мяжы з Літвой затрыманы беларус з саматужным БПЛА
2 кастрычніка, Позірк. Пра затрыманне паблізу беларуска-літоўскай мяжы мужчыны з самаробным дронам паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК).
Інцыдэнт здарыўся 1 кастрычніка. Інфармацыю памежнікі Лідскага атрада атрымалі “ад мясцовага насельніцтва”.
“На месцы здарэння быў знойдзены аўтамабіль Audi, а таксама беспілотны лятальны апарат саматужнай вытворчасці, пульт дыстанцыйнага кіравання і сем акумулятарных батарэй. Усе выяўленыя прадметы канфіскаваныя для правядзення экспертызы“, — гаворыцца ў рэлізе.
У дачыненні да затрыманага распачатая адміністрацыйная справа паводле ч. 1 арт. 24.19 (парушэнне памежнага рэжыму) КаАП.
Акрамя таго, як сцвярджаецца, у дзеяннях мужчыны “ўгледжваюцца прыкметы парушэнняў правілаў выкарыстання паветранай прасторы (ч. 2 арт. 18.35) і незаконных дзеянняў у дачыненні да грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў (ч. 1 арт. 18.38 КаАП)“.
Парушальніку пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь (4,5 тыс. рублёў) з канфіскацыяй беспілотніка.
4 верасня гродзенскія памежнікі выявілі ў памежжы “два БПЛА, пускавую ўстаноўку, матацыкл, а таксама аўтамабіль“. “У транспартным сродку выяўленыя тэлефон, ноўтбук, 10 акумулятарных батарэй саматужнай вытворчасці і два пульты кіравання беспілотнікам“, — адзначалася ў рэлізе ДПК.
Тады заяўлялася, што гэта быў чацвёрты за сем дзён выпадак выяўлення беспілотнікаў у памежжы.
У апошні час дроны і аэрастаты актыўна выкарыстоўваюць кантрабандысты для дастаўкі ў Еўрасаюз нелегальных грузаў, як правіла, цыгарэт.
25 верасня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”, які ўвёў забарону для фізічных асобаў на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб грамадзянскіх БПЛА на тэрыторыі краіны. Дакумент набыў моц 1 красавіка 2024 года.
Ён прадугледжвае, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб БПЛА дазволены толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам “у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з захаваннем патрабаванняў, устаноўленых гэтым указам”.
Арт. 18.38 КаАП уведзены законам ад 20 кастрычніка 2025-га № 101-З “Аб змяненні законаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці“ і набыў моц летась 2 лістапада.

- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


