Улады ў Мінску хочуць больш супрацоўнічаць з Іракам

3 кастрычніка, Позірк. Стасункі Мінска і Багдада “вызначаюцца нязменна высокім узроўнем узаемнага даверу і добразычлівасці”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 3 кастрычніка прэзідэнта Ірака Нізара Амідзі з Днём Незалежнасці.
“Напярэдадні 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных сувязяў паміж нашымі краінамі пацвярджаю зацікаўленасць Беларусі ў канструктыўным дыялогу і гатоўнасць надаць двухбаковай супрацы дадатковы імпульс, а таксама напоўніць яго новым практычным зместам”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Іракскі парламент — Савет прадстаўнікоў — 11 красавіка 2026 года абраў 58-гадовага члена партыі “Патрыятычны саюз Курдыстана”, былога міністра навакольнага асяроддзя Нізара Амідзі 10-м прэзідэнтам Ірака.
Лукашэнка, віншуючы 14 красавіка палітыка з абраннем на пасаду кіраўніка дзяржавы, выказаў зацікаўленасць у “паглыбленні беларуска-іракскага дыялогу на аснове ўзаемнай павагі і раўнапраўя, а таксама ў развіцці канструктыўнай супрацы ў розных сферах”.
1 верасня амбасадар Беларусі ў Турцыі і Іраку (па сумяшчальніцтве) Анатоль Глаз уручыў копіі даверчых грамат іракскаму міністру замежных спраў Фуаду Хусейну. На сустрэчы бакі абмеркавалі “магчымасці аднаўлення беларуска-іракскага ўзаемадзеяння”. Сярод іншага бакі “надалі асаблівую ўвагу гандлёва-эканамічнаму вымярэнню двухбаковай супрацы, уключаючы <…> лагістыку, перспектывы паставак беларускай фармацэўтычнай прадукцыі і рэалізацыі кааперацыйных праектаў”.
З кіраўніком Офіса галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Абдул Амірам аль-Шамары беларускі дыпламат абмеркаваў “пытанні рэгіянальнай бяспекі, сітуацыю ў Іраку, <…> абмен досведам і пашырэнне кантактаў паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін”.
На сустрэчы Глаза з міністрам электраэнергетыкі Алі Саадзі Вахібам 3 верасня абмяркоўваліся перспектывы супрацы ў адпаведнай сферы, “магчымасці аказання беларускім бокам садзейнічання ў мадэрнізацыі электраэнергетычнай сістэмы Ірака і паставак адпаведных кампанентаў”.
Сумесна з неназваным “кіраўніцтвам беларускіх фармацэўтычных кампаній” амбасадар узяў удзел у “бізнес-форуме і серыі прадметных кантактаў з прадстаўнікамі іракскіх дзелавых колаў”.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Іракам усталяваныя ў снежні 1996 года. У Мінску працуе іракская амбасада, у Багдадзе беларускай няма.
У лістападзе 2021 года, падчас вострай фазы міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕС, Міністэрства замежных спраў Ірака вырашыла закрыць ганаровыя консульствы Беларусі ў Багдадзе і Эрбіле.
Паводле звестак Абсерваторыі эканамічнай складанасці, якая акумулюе даныя міжнародных арганізацый аб сусветным знешнім гандлі, тавараабарот паміж Мінскам і Багдадам у 2021 годзе склаў каля 40,5 млн долараў (беларускі экспарт — 3,4 млн, іракскія пастаўкі — 37,1 млн).
Актуальных даных у адкрытым доступе няма.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



