Ціханоўская на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене прадставіць бачанне па вырашэнні крызісу ў Беларусі

7 лютага, Позірк. Прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай анансавала яе ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 14–16 лютага.
Паведамляецца, што “ў парадку дня канферэнцыі — бяспека ў рэгіёне, шляхі да мірнага вырашэння расійска-украінскай вайны, а таксама роля Беларусі ў гэтых працэсах“.
Ціханоўская возьме ўдзел у асноўнай праграме канферэнцыі, правядзе сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаў і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, адзначаецца ў паведамленні.
Палітык прадставіць “бачанне дэмакратычных сіл адносна шляхоў вырашэння беларускага крызісу, уключаючы вызваленне палітвязняў і недапушчэнне ўцягвання беларускіх войскаў у вайну”.
“Чакаецца, што ў канферэнцыі возьмуць удзел кіраўніцтва Украіны, дэлегацыя новай адміністрацыі ЗША, а таксама шэраг еўрапейскіх і міжнародных лідараў”, — падкрэслілі ў прэс-службе.
Ціханоўская прымае ўдзел ў працы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы з 2022 года.
У мінулым годзе ў межах канферэнцыі экспертная ініцыятыва iSANS арганізавала круглы стол па Беларусі.
Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы (Münchener Sicherheitskonferenz, Munich Security Conference) — штогадовая міжнародная канферэнцыя, якая праводзіцца ў нямецкім горадзе з 1963 года.
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаКіраўнік МЗС ФРГ: Ціск на Лукашэнку будзе працягнуты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе сярод несезонных харчовых тавараў патаннелі толькі рыс, манка і аліўкавы алей (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


