Знікла сувязь з брэсцкім журналістам Алегам Супрунюком

10 лютага, Позірк. Журналіст з Брэста Алег Супрунюк перастаў адказваць на тэлефанаванні пасля 22 студзеня, не з’яўляецца ў сацыяльных сетках, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) са спасылкай на яго сяброў.
“Спачатку калегі прытрымліваліся версіі, што ён можа быць затрыманы і асуджаны па адміністрацыйнай справе. Але прайшло ўжо больш за 20 дзён, а ў раскладах працы брэсцкіх судоў імя Алега Супрунюка так і не з’явілася. Таму ёсць верагоднасць, што ён насамрэч затрыманы, але ў межах крымінальнай справы”, — гаворыцца ў рэлізе.
Журналіст быў затрыманы ў ліпені 2021 года, дома ў яго прайшоў ператрус. Супрунюка тады судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць), прызначыўшы яму штраф.
У жніўні 2021 года журналіст спрабаваў абскардзіць рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста наконт штрафу, адстойваючы сваю невінаватасць, але Брэсцкі абласны суд пакінуў рашэнне суда першай інстанцыі ў сіле, а апеляцыйную скаргу брэсцкага журналіста — без задавальнення.
Паводле дадзеных БАЖ, зараз у няволі знаходзіцца 41 супрацоўнік медыя.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся "ілжывым транзітам", каб звярнуцца па міжнародную абарону (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД за год знізіліся на 13,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары