Мінск 19:49

На таргах 11 лютага долар патаннеў на дзве капейкі, еўра — амаль на пяць

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

11 лютага, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 лютага 2025 года.

Каціроўка долара знізілася да 3,3596 рубля (-0,0217; -0,64%), еўра — да 3,465 (-0,048; -1,37%), юаня — да 4,5993 за 10 (-0,0275; -0,59%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,4756 за 100 (+0,0194; +0,56%).

На мінулым працоўным тыдні (3–7 лютага) долар патаннеў на 0,31% (з 3,4003 да 3,3899 рубля), еўра — на 1,11% (з 3,5525 да 3,513), юань — на 0,67% (з 4,6606 да 4,6674); расійскі рубель падаражэў на 0,35% (з 3,4412 да 3,4534 за 100).

На 1,73% (з 3,4735 да 3,4134 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 студзеня 2025-га. На першым месцы Расія, дзе долар афіцыйна патаннеў на 3,61% (са 101,6797 да 98,0062 рубля).

Аналіз “Позірку” таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.

Падзяліцца: