Падчас акцыі “Белавія” найбольш квіткоў набылі на прамыя рэйсы ў Маскву
12 лютага, Позірк. Падчас нядаўняй акцыі кампаніі “Белавія” больш за ўсё квіткоў было набыта на прамыя рэйсы ў Маскву з вылетам з Мінска і Гомеля, вынікае з паведамлення прэс-службы авіяперавозчыка.
Апрача расійскай сталіцы попытам карысталіся прамыя рэйсы ў Санкт-Пецярбург, Стамбул, Тбілісі і Калінінград.
“У першы месяц вясны большая частка пасажыраў наведае Стамбул — ён займае першае месца па папулярнасці ў сакавіку”, — гаворыцца ў паведамленні.
Найбольш запатрабаванымі трансфернымі рэйсамі (пералёт з пункта А ў пункт Б з перасадкай на іншы борт у пункце В) праз Мінск сталі Санкт-Пецярбург — Тбілісі (і назад), Ташкент — Санкт-Пецярбург, Санкт-Пецярбург — Батумі, Баку — Калінінград.
Рэйтынг папулярнасці маршрутаў кампанія склала на падставе колькасці забраніраваных месцаў.
Распродаж квіткоў на прамыя рэйсы праводзіўся 30 студзеня, на трансферныя — 4–9 лютага.
23 траўня 2021 года ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. На борце былі на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.
Пасля інцыдэнту беларускай нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” забаронена лятаць у краіны Еўрасаюза, еўрапейскія авіякампаніі не лятаюць у Беларусь і над яе тэрыторыяй.
2 снежня 2021 года Вялікабрытанія, Канада, ЗША і ЕС скаардынавана ўхвалілі чарговыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх фізічных асоб і арганізацый. Як было адзначана ў сумеснай заяве з гэтай нагоды, санкцыйныя захады зробленыя “ў адказ на працяглыя напады на правы чалавека і асноўныя свабоды ў Беларусі, ігнараванне міжнародных норм і неаднаразовыя акты рэпрэсій”. Сярод арганізацый, якія трапілі ў “чорны спіс”, фігуравала і “Белавія”.
2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля поўнамаштабнага расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну, ЗША ўвялі ў дачыненні да “Белавія” абмежаванні, якія тычацца экспарту прадукцыі авіяцыйнай сферы і ліцэнзавання пэўных самалётаў і запчастак.
9 жніўня 2023 года “Белавія” была ўключаная ў санкцыйныя спісы ЗША.
29 траўня 2024 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі пакінуў дзейнымі санкцыі Еўрасаюза, уведзеныя супраць “Белавія”, адхіліўшы адпаведны іск беларускай авіякампаніі.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЛетась па росце сельгасвытворчасці Беларусь заняла ў ЕАЭС трэцяе месца пасля першага ў 2023 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У студзені будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 4,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПлатформа "Новая Беларусь" правяла рэбрэндынг і змяніла назвуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у чатыры разы перавышае паказчыкі пачатку мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка