АПК узнагародзіў Шарэнду-Панасюк медалём
25 лютага, Позірк. Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне “ўзнагародзіць выбітных людзей” уласнымі ўзнагародамі. Адпаведныя пастановы падпісала дэмакратычная лідарка, кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская, паведамляе яго прэс-служба.
Медалём “За плённую працу на карысць Беларусі” ўзнагароджаны: брытанскі архітэктар і мастак, аўтар праекта знакамітай беларускай царквы ў Лондане, папулярызатар Беларусі і беларускай культуры ў свеце кітайскага паходжання Цзывай Со; былы кіраўнік беларускай службы “Радыё Свабода”, журналіст, публіцыст і перакладчык Аляксандр Лукашук.
Медалём “Няскораных (Ларысы Геніюш)” — былая палітзняволеная, актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, якая правяла ў няволі больш за чатыры гады. — да 1 лютага 2025 года, праз чатыры дні пасля вызвалення пакінула Беларусь.
Медалём “Гонар і годнасць” — беларускі краязнаўца і грамадскі дзеяч, папулярызатар беларускай культуры і мовы Алесь Юркойць (у 2017 годзе асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі па “справе ашмянскіх мытнікаў”, цяпер жыве за мяжой); добраахвотніца Марыя Зайцава, якая загінула ва Украіне (пасмяротна).
Яшчэ два чалавекі атрымаюць узнагароды непублічна, — гаворыцца ў паведамленні. — Яны уганараваны медалём Францыска Скарыны — за “высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці” медалём “Няскораных (Ларысы Геніюш)” — за “асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі”. Выконваючаму абавязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Паўлу Баркоўскаму даручана арганізаваць урачыстую цырымонію ўручэння ўзнагарод.
АПК заснаваў медаль “Гонар і годнасць” як узнагароду за выключную адданасць Беларусі ў лютым 2023 года.
Пра ўручэнне першых медалёў Францыска Скарыны (назва сугучная з афіцыйнай беларускай) паведамлялася 21 лютага 2024 года.
Медаль “За плённую працу на карысць Беларусі” ўручаецца за выбітныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, якія накіраваныя карысць беларускага народа і дзяржавы ў розных сферах.
Медаль “Няскораных (Ларысы Геніюш)” заснаваны ў ліпені 2024 года для ганаравання за “значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбу за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВысновы КЛДДЖ па Беларусі могуць выкарыстоўвацца ў расследаванні злачынстваў рэжыму — дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПракуратура плануе праверкі ў дзіцячых лагерах па ўсёй краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені намінальны сярэдні заробак знізіўся амаль на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–24 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка