Эксперт па бяспецы Паротнікаў прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі

28 лютага, Позірк. Да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму прыгавораны палітвязень Андрэй Паротнікаў, паведаміў тэлеграм-канал “Краіна для жыцця”.
Былы супрацоўнік міліцыі, палітолаг, спецыяліст па праблемах бяспекі, кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog абвінавачваўся паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады — ад васьмі да 12 гадоў пазбаўлення волі), ч. 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці — ад трох да сямі гадоў), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім — ад двух да шасці гадоў), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве; у рэдакцыі закона ад 9 студзеня 2019 года — ад сямі да 15 гадоў), ч. 2 арт. 191 (перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, або рэалізацыі грамадзянамі права заканадаўчай ініцыятывы, права на ўнясенне прапаноў Усебеларускаму народнаму сходу, або рабоце Цэнтральнай выбарчай камісіі, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата — да пяці).
У сакавіку 2023 года стала вядома аб затрыманні Паротнікава ў Расіі і яго экстрадыцыі ў Мінск.
Паведамлялася, што ён супрацоўнічаў са следствам. Дзяржаўная прапаганда выстаўляла яго нібыта завербаванага польскімі спецслужбамі.
Працэс над экспертам пачаўся 16 кастрычніка 2024 года ў Мінскім абласным судзе і завяршыўся не раней за 11 лістапада. Прысуд да гэтага моманту быў невядомы.
14 сакавіка Вярхоўны суд мусіць разгледзець апеляцыю на прысуд.
19 верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка пазбавіў Паротнікава звання капітана міліцыі запасу.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



