Лукашэнка даручыў давесці заробак у рэгіёнах да ўзроўню Мінска

3 сакавіка, Позірк. Ні ў якім разе не дапускаць адтоку людзей з рэгіёнаў запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка ў Мінску на нарадзе з эканамічным блокам урада, які ўзначаліў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў.
“Дыферэнцыяцыя ў заработнай плаце павінна быць скарочаная, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Людзі павінны атрымліваць заробак у рэгіёнах прыкладна такі ж, як у Мінску”.
Як паведамляў “Позірк”, намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў студзені 2025 года склаў 2.427,4 рубля — на 266,5 менш (-9,89%), чым у снежні 2024-га (2.693,9). Паводле яго ўзроўню традыцыйна лідзіруе Мінск — 3.332 рублі (у снежні — 3.792,5; -12,14%). У Мінскай вобласці ён склаў 2.444 (2.703,2; -9,59%), Гомельскай — 2.175,1 (2.345; -7,25%), Брэсцкай — 2.088,1 (2.436,9; -14,31%), Гродзенскай — 2.105,8 (2.326,4; -9,48%), Магілёўскай — 2.001,9 (2.132,6; -6,13%), Віцебскай — 1.996,7 (2.187,1; -8,71%).
Асноўнай задачай Снапкова і згаданага блока ўрада Лукашэнка назваў “эканамічны рост, а гэта найперш інвестыцыі”. Паводле яго слоў, “нядрэннае развіццё” атрымала ініцыятыва “Адзін раён — адзін праект”. “Я гатовы да таго, каб на падставе гэтай ініцыятывы мы бачылі новыя ідэі. Але інвестыцыі павінны нарастаць. І мы плануем, што за пяцігодку мы атрымаем рост інвестыцый прыкладна на траціну”, — сказаў палітык.
Паводле слоў Лукашэнкі, “асаблівую ўвагу” трэба надаваць рэалізацыі “знакавых інвестыцыйных праектаў”, сярод якіх індустрыяльны парк “Вялікі камень”, Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя, вытворчасць легкавых аўтамабіляў “БелДжы”. Ён выказаў надзею на тое, што “з’явяцца і новыя”.
Адной з важных задач Лукашэнка назваў “безумоўную рэалізацыю закона аб пераводзе індывідуальных прадпрымальнікаў у малы бізнес”. “На чым настойваў Снапкоў і тая група, якую ён узначальвае. Да 2030 года сектар малога і сярэдняга прадпрымальніцтва павінен фармаваць каля паловы эканомікі. Гэта таксама яго прапанова”, — сказаў ён.
Лукашэнка разлічвае на “эфектыўнае ўкараненне інстытута самазанятых”. У гэтым плане галоўная задача, на яго думку, заключаецца ў “абяленні” рынку працы, каб “усё было адкрыта і празрыста”.
Снапкову даручана каардынаваць “стварэнне інфармацыйных сістэм ва ўзаемадзеянні і цэнтралізацыю даных”, вызначыўшыся, “што ўсё ж маецца на ўвазе пад цыфрызацыяй”.
“А то мы “лічбавізацыя, рабатызацыя, інфарматызацыя і штучны інтэлект”, а адрозніць гэтыя паняцці нават не можам, не тое што ў гэтым плане дзейнічаем. Два-тры чалавекі нешта цямяць, і пайшлі біцца, а назад не глядзім: ідуць за намі людзі, грамадства, ці не. Таму, так, трэба быць наперадзе ў гэтых кірунках, перш за ўсё, у штучным інтэлекце і гэтак далей, разумець, што гэта такое, але дакладна ўяўляць, што нам сёння трэба, а што нам сёння не трэба, без чаго мы можам абысціся”, — заявіў Лукашэнка.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка