Праз месяц пасля падвядзення вынікаў “выбараў” Лукашэнка атрымаў віншаванні ад кіраўнікоў чатырох дзяржаў

6 сакавіка, Позірк. Прэзідэнты Інданезіі, Уганды, Філіпін і Чада павіншавалі Аляксандра Лукашэнку “з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, паведаміла 6 сакавіка прэс-служба адрасата.
Пра гэтыя віншаванні стала вядома праз 31 дзень пасля таго, як Цэнтрвыбаркам 3 лютага абвясціў Лукашэнку пераможцам электаральнага мерапрыемства, якое прайшло 26 студзеня.
Па стане на 6 сакавіка віншаванні з “перавыбраннем” Лукашэнка атрымаў ад кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 41 краіны: Азербайджана, Алжыра, Бахрэйна, Босніі і Герцагавіны, Венесуэлы, В’етнама, Ганы, Грузіі, Зімбабвэ, Індыі, Інданезіі, Ірана, Казахстана, Катара, Кеніі, Кітая, КНДР, Кубы, Кыргызстана, Лаоса, Манголіі, Нігерыі, Нікарагуа, ААЭ, Амана, Пакістана, Расіі, Саудаўскай Аравіі, Сербіі, Таджыкістана, Тайланда, Туркменістана, Турцыі, Уганды, Узбекістана, Філіпін, Чада, Шры-Ланкі, Эквадора, Экватарыяльнай Гвінеі і Эсваціні.
Аб непрызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 26 студзеня ў той ці іншай форме заявіла 40 краін: Аўстралія, Аўстрыя, Албанія, Андора, Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Малдова, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя і Эстонія.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

