Па факце гібелі 17-гадовай дзяўчыны ў аўтааварыі ў Лунінецкім раёне распачатая крымінальная справа

11 сакавіка, Позірк. У выніку аўтамабільнай аварыі ў Лунінецкім раёне (Брэсцкая вобласць) загінула 17-гадовая дзяўчына, вынікае з паведамлення, апублікаванага 11 сакавіка прэс-службай Следчага камітэта.
Трагедыя адбылася 7 сакавіка, аднак ведамства паведаміла пра тое, што адбылося, толькі цяпер.
Паводле звестак следства, у той дзень каля 20:00 на 8-м кіламетры аўтадарогі Н-37 (Лунінец — Прыпяць) 19-гадовы кіроўца легкавога “Фальксвагена” не даў рады кіраванню на “закругленні жвіровай дарогі” і пратараніў агароджу моста. Аўтамабіль перакуліўся ў меліярацыйны канал.
Апрача 17-гадовай дзяўчыны ў салоне знаходзілася яшчэ двое пасажыраў (21 і 15 гадоў). Іх і кіроўцу выратавалі відавочцы аварыі.
У дачыненні да кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека).
9 сакавіка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў паведамляла пра дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным вынікам у Лельчыцах (Гомельская вобласць). Тады ў аварыі загінула 15-гадовая дзяўчынка.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка